Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны (руск.: Санкт-Петербургский государственный университет ветеринарной медицины) — найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Расіі па падрыхтоўцы ветэрынарных спецыялістаў.

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны
Заснаваны 1808
Сайт spbgavm.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1808 годзе створана ветэрынарнае аддзяленне ў межах Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1873 годзе ветэрынарнае аддзяленне было рэарганізавана ў інстытут пры той жа акадэміі, які быў закрыты ў 1883 годзе.

Стварэнне інстытута ў Петраградзе пачалося з пастановы калегіі Камісарыята аховы здароўя камуны Паўночнай вобласці ад 21 верасня 1919 года. Было вырашана адкрыць лабараторыю ў складзе 6 аддзелаў, а сумесна з Камісарыятам асветы дэталёва распрацаваць палажэнне аб арганізацыі ў Петраградзе ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. 5 снежня 1918 года сабралася ўстаноўчая камісія па стварэнні ў Паўночнай вобласці вышэйшай ветэрынарнай навучальнай установы. З 1924 года ВНУ пачала называцца Ленінградскім ветэрынарным інстытутам.

Факультэты правіць

  • Ветэрынарнай медыцыны (вочная, вочна-завочная, завочная)
  • Ветэрынарна-санітарны (дзённая)
  • Павышэння кваліфікацыі
  • Водныя біярэсурсы і аквакультуры
  • Біяэкалогія

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі правіць