Праскоўя Сцяпанаўна Іванова
Праскоўя Сцяпанаўна Іванова[1] (руск.: Прасковья Степановна Иванова; 23 кастрычніка 1904 — 25 красавіка 1970) — вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1949). Прафесар (1949).
Праскоўя Сцяпанаўна Іванова | |
---|---|
руск.: Прасковья Степановна Иванова | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1970 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Васіль Ларыёнавіч Якімаў[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьП. С. Іванова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Воснае Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (зараз ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). У 1927 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут, працавала ветэрынарным ўрачом у Забайкаллі. У 1934 годзе паступіла ў аспірантуру, удзельнічала ў паразіталагічных экспедыцыях у Сярэдняй Азіі. У 1934 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1935 года дацэнт Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута, затым у Варонежы. З 1945 г. П. С. Іванова загадчык кафедрай паразіталогіі Іванаўскага сельскагаспадарчага інстытута . У 1949 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. З 1956 г. П. С. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
правіцьП. С. Іванова займалася вывучэннем пратазойных хвароб, бабезіёзу і анаплазмозу буйной рагатай жывёлы, піраплазмозу і нуталіёзу коней і інш. Упершыню даказала ролю кляшчоў роду Dermacentor у распаўсюджванні піраплазмозу. Апублікавала больш за 100 навуковых работ. Стварыла школу сваіх вучняў.
Сярод апублікаванага:
- Важнейшыя паразітарныя захворванні свіней. — Мн., 1959.;
- Кровопаразитные болезни крупного рогатого скота. — Мн., 1963. (разам з Р. К. Гобземам)[2].
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 393.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 150.