Валагодская вобласць
Валагодская вобласць (руск.: Волого́дская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі краіны. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. Падзяляецца на 20 раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — Волагда, найбуйнейшы па насельніцтву — Чарапавец. Вобласць падзяляецца на 2 гарадскія раёны (Волагда і Чарапавец) і 26 муніцыпальных раёнаў.
Валагодская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 23 верасня 1937 | ||||
Кіраўнік | Georgy Filimonov[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-VLG | ||||
Код аўтам. нумароў | 35 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валагодская вобласць знаходзіцца на першым месцы сярод іншых расійскіх рэгіёнаў па долі рускага насельніцтва ў рэгіёне (96,56 %), трошкі апярэджваючы Тамбоўскую (96,47 %) і Бранскую (96,34 %) вобласці; і на трэцім месцы пасля Бранскай і Архангельскай абласцей па долі ўсходнеславянскага насельніцтва (Бранская — 98,37 %, Архангельская — 98,03 %, Валагодская — 97,92 %). Нацыянальны склад (2002): рускія — 96,56 %, украінцы — 0,97 %, асобы, якія не ўказалі нацыянальнасць — 0,45 %, беларусы — 0,39 %, азербайджанцы — 0,21 %, армяне — 0,17 %, цыгане — 0,16 %, а таксама 1857 татараў, 987 грузін, 955 немцаў, 439 яўрэяў, 426 вепсаў, 320 чачэнцаў, 250 в’етнамцаў.
Геаграфія
правіцьВобласць знаходзіцца ў паўночнай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны на вышыні 150—200 м. Для заходняй часткі характэрны марэна-азёрны рэльеф. Тут размешчаны Прыанежская і Малага-Шексінская нізіны, Белазерская раўніна, Андагская, Белазерская і Кірылаўская грады, Андамскае і Вепсаўскае ўзвышша (дзе знаходзіцца самы вышэйшы пункт вобласці — 304 м). У цэнтральнай частцы вобласці размешчаны Валагодская, Галіцкае, Верхневажскае ўзвышша, Хараўская града, нізіны Прысуханская і Чаразерская. На ўсходзе вобласці — хваліста-узгоркавая раўніна; сюды заходзіць частка ўзвышша Паўночныя Увалы.
Клімат умерана кантынентальны з працяглай умерана халоднай зімой, адносна кароткім цёплым летам. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (ліпеня) 17-18 °C, самага халоднага (студзеня) −11 °C (на захадзе), −14 °C (на ўсходзе). На захадзе вобласці сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 560—580 мм, на ўсходзе 480—500 мм (максімум у летнія месяцы — 2/5 гадавой колькасці). Снежнае покрыва ляжыць 160—170 дзён. Безмарозны перыяд на ўсходзе — 95-100 дзён, на захадзе і поўдні — 115—125 дзён.
Рэкі і азёры Валагодскай вобласці адносяцца да басейнаў Балтыйскага, Белага і Каспійскага мораў. Басейну Белага мора належаць азёры Вожэ і Кубенскае. Самая буйная рака — Сухана з прытокам р. Юг; ад іх зліцця утвараецца р. Паўночная Дзвіна. Да басейна Балтыйскага мора адносіцца Анежскае возера. Белае возера праз р. Шэксна, пераўтвораную ў сістэму вадасховішчаў (Шэкснінскае, Рыбінскае), аддае свае воды ў Волгу (басейна Каспійскага мора); басейну Волгі належыць і рака Малога, якая ўпадае ў Рыбінскае вадасховішча. Рэкі і азёры маюць змяшанае снегавымі-дажджавое (а збольшага і грунтавое) жыўленне. На красавік-чэрвень прыпадае прыкладна палова гадавога сцёку рэк. Ледастаў 160—170 дзён. На асноўных рэках — суднаходства, сплаў лесу, рыбалоўства (асабліва на азёрах і Рыбінскім вадасховішчы), ГЭС.
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 24 кастрычніка 2016.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валагодская вобласць
- Афіцыйны сайт Архівавана 13 снежня 2004.
- Заканадаўчы сход Архівавана 19 лістапада 2007.
- Навіны вобласці Архівавана 16 ліпеня 2007.