Волагда
Волагда (руск.: Вологда) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валагодскай вобласці. Размешчаны на рацэ Волагдзе. Важнейшы транспартны вузел Паўночнага Захаду Расіі. Уваходзіць у лік гарадоў з асабліва каштоўнай гістарычнай спадчынай — на тэрыторыі горада 224 помнікі гісторыі, архітэктуры, культуры, з іх 128 узята пад ахову дзяржавы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца пад 1147 годам. Да канца 14 ст. была ва ўладаннях Ноўгарада, затым трапіла пад уладу Вялікага княства Маскоўскага. У 15-17 стст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр, а таксама цэнтр гандлю Рускай дзяржавы з Памор’ем, Сібір’ю і Заходняй Еўропай. З заснаваннем Пецярбурга і развіццём гандлю на Балтыйскім моры эканамічнае значэнне Волагды знізілася. У 1708 годзе ўваходзіла ў склад Архангелагародскай губерні, з 1719 года — правінцыйны горад, з 1780 года — цэнтр Валагодскага намесніцтва, з 1796 года — Валагодскай губерні. У канцы 19 — пачатку 20 стст. праз Волагду пракладзена чыгунка, якая звязала яе з Масквой (праз Яраслаўль), Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай (цяпер г. Кіраў).
У 1926—1927 гадах у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Аляксандравіч Карпаў (1940—2006) — беларускі філолаг.
- Варлам Ціханавіч Шаламаў
- Леанід Якаўлевіч Сакалоў (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (1916—1944) — Герой Савецкага Саюза
- Піліп Фёдаравіч Фартунатаў — расійскі лінгвіст
- Мікалай Ільіч Шварц (1886—?) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1949).
Гл.таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).