Адкрыць галоўнае меню
Епіскап Ігнацій

Епіскап Ігнацій (свецкае імя — Дзмітрый Аляксандравіч Бранчанінаў; 5 лютага 1807, сяло Пакроўскае, Грязавецкі павет, Валагодская губерня — 30 красавіка 1867, Бабаеўскі манастыр, цяпер Кастрамская вобласць) — епіскап Праваслаўнай Рускай Царквы. Багаслоў і прапаведнік вельмі кансерватыўных поглядаў.

Услаўлены Рускай праваслаўнай царквой у ліку свяціцеляў на Памесным Саборы РПЦ 1988 года. Памяць — 30 красавіка па юліянскім каляндары.

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 5 лютага 1807 года ў сяле Пакроўскім Грязавецкага павета Валагодскай губерні; са старадаўняга дваранскага роду Бранчанінавых. У дзяцінстве ён адчуў схільнасць да глыбокай малітвы і адзіноты. У 1826 годзе, па патрабаванні бацькі, Дзмітрый скончыў Ваеннае інжынернае вучылішча. Перад юнаком лунала добрая свецкая кар'ера, але ён падае прашэнне аб адстаўцы, жадаючы прыняць манаства. Прашэнне здаволена не было, і Дзмітрый Аляксандравіч накіраваўся на службу ў Дынабургскую крэпасць, дзе цяжка захварэў і неўзабаве быў вызвалены ад свецкіх прац.

Па выздараўленні ён паступіў паслушнікам у Аляксандра-Свірскі манастыр. Затым перайшоў са сваім старцам, іераманахам Леанідам (Львом) у Опціну пустынь. 28 чэрвеня 1831 года епіскапам Валагодскім Стэфанам быў пастрыжаны ў манаства з імем Ігнацій у гонар святога мучаніка Ігнація Баганосца; 4 ліпеня быў пасвечаны ў іерадыяканы, а 25 ліпеня - у іераманахі. Праз некаторы час быў вызначаны настаяцелем Пельшэмскага Лапотава манастыра.

28 студзеня 1833 года быў узведзены ў сан ігумена. У тым жа годзе яму было даручана кіраванне Троіца-Сергіевай пустэллю пад Пецярбургам. Тут быў створаны хор, парады якому даваў М.І. Глінка.

27 кастрычніка 1857 года ў пецярбургскім Казанскім саборы быў хіратанісанаваны ў епіскапа Каўказскага і Чарнаморскага; 4 студзеня 1858 прыбыў у Стаўрапаль.

За нядоўгі чатырохгадовы тэрмін кіравання епархіяй Свяціцелю ўдалося наладзіць яе жыццё, але хвароба прымусіла яго прасіць аб звальненні на супакой. У 1861 годзе прашэнне было здаволенае і ён з'ехаў у Мікола-Бабаеўскі манастыр Кастрамской епархіі, дзе вёў адасобленае малітоўнае жыццё, стварыў шматлікія вядомыя творы («Прынашэнне сучаснаму манаству», «Отечник» і інш.), працягваў перапіску з духоўнымі дзецьмі.

16 красавіка 1867 года, у першы дзень Вялікдня, ён адслужыў сваю апошнюю Літургію. Сканаў 30 красавіка 1867 года.

Пасля кананізацыі, яго мошчы былі перанесеныя Толгскі манастыр у Яраслаўскай вобласці.


У СецівеПравіць