Святар

ступень святарства ў некаторых Цэрквах, асоба, якая прадстаўляе царкву, упаўнаважана праводзіць рэлігійныя абрады

Свята́р — сан другой (сярэдняй) ступені святарства «прэсвітар» у праваслаўнай, каталіцкай і старажытна-ўсходніх цэрквах. Паводле навукі тэалогія (дагматыка) адносіцца да агульнай назвы ўсіх трох ступеняў святарства: дыякан, прэсвітар і епіскап.

Паводле царкоўнай дагматыкі, святар мае дар божы Святога Духа, які дае яму магчымасць здзяйсняць царкоўныя Таінствы (Сакраманты), апроч Таінства Святарства, усе царкоўныя службы і даваць вернікам божае блаславенне. Пасвячае ў святары епіскап. У праваслаўнай царкве, дзе гэтае паняцце найбольш пашыраны, святара таксама называюць іерэй, прэсвітар; «поп» (апошняе слова ва ўсходніх славян з ХІХ ст. набыло зняважлівае адценне, у паўднёвых славян і цяпер ужываецца ў асноўным сэнсе). Праваслаўны святар павінен быць абавязкова жанаты ці прыняць манаства (святар-манах называецца «іераманах»). Старшы святар, звычайна кіраўнік ніжэйшай царкоўнай акругі — благачыння ці настаяцель сабора мае ганаровае званне, якое існуе як узнагарода: протаіерэй, протапрэсвітар, «пратапоп» (у манастве ігумен, архімандрыт). Для абазначэння каталіцкага святара ў Польшчы, Беларусі, Украіне, Літве выкарыстоўваецца тэрмін «ксёндз», які паходзіць ад польскага «ksiądz».

Рэлігіяй, якая не мае святароў, з'яўляецца Вера Бахаі. Кожны яе вернік мае права на асабістую інтэрпрэтацыю рэлігійных дагматаў[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Новейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.58.

Літаратура

правіць