Паўночная Дзвіна
Паўно́чная Дзвіна́ (руск.: Се́верная Двина́) — рака на поўначы Еўрапейскай частк Расіі.
Паўночная Дзвіна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 744 км |
Басейн | 357 000 км² |
Расход вады | 3 530 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 60°43′56″ пн. ш. 46°19′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзвінская губа |
• Каардынаты | 64°32′00″ пн. ш. 40°29′00″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзвінская губа |
Краіна | |
Код у ДВР | 03020100312103000005014 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 744 км. Утвараецца зліццём рэк Сухана і Юг (каля горада Вялікі Усцюг у Валагодскай вобласці). Далей цячэ на поўнач, у Архангельскую вобласць. Каля горада Котлас зліваецца з Вычагдай, пасля чаго паварочвае на паўночны захад, а затым паступова на поўнач. Амаль на самім поўначы зліваецца з Пінегай. Дэльта плошчай каля 900 км² пачынаецца ад Навадзвінска. Каля Архангельска і Северадзвінска ўпадае ў Дзвінскую губу Белага мора. Участак Паўночнай Дзвіны ад зліцця Суханы і Юга да ўпадзення Вычагды (каля горада Котлас) мае назву Малая Паўночная Дзвіна, участак ад Котласа і да вусця — Вялікая Паўночная Дзвіна.
Асноўныя прытокі: Вычагда, Пінега, Вага, Ваеньга. Злучаная праз раку Сухана, возера Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз раку Пінега з ракой Кулой. Суднаходная на ўсім працягу. У вярхоўях Паўночнай Дзвіны размешчаныя гарады Вялікі Усцюг, Котлас, Сальвычагодск; паблізу вусця — Навадзвінск, Архангельск, Северадзвінск.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |