Украінцы
Украінцы (укр.: українці) — усходнеславянскі народ, які жыве ва Усходняй Еўропе, асноўнае насельніцтва Украіны.
Украінцы | ||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||||||||||||
Саманазва | українці | |||||||||||||||||||||||||
Рассяленне |
Украіна Расія, Канада, Бразілія, ЗША, Казахстан, Малдова, Беларусь, Германія, Партугалія |
|||||||||||||||||||||||||
Этнічныя мовы | украінская | |||||||||||||||||||||||||
Іншыя папулярныя мовы зносін | руская | |||||||||||||||||||||||||
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | праваслаўе, Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і пратэстанцтва | |||||||||||||||||||||||||
Расавы тып | еўрапеоідная раса | |||||||||||||||||||||||||
Геаграфічна-моўная група | усходнія славяне | |||||||||||||||||||||||||
Блізкія этнасы | беларусы, славакі, лужычане, харваты, славенцы, палякі, рускія, іншыя славяне і некаторыя балты (генетычна) | |||||||||||||||||||||||||
Этна-моўная супольнасць | славяне |
Мова
Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моў. Існуюць наступныя дыялекты:
- паўночны,
- паўднёва-заходні,
- паўднёва-ўсходні.
Пашырана таксама руская мова (Пераважна сярод гараджан Поўдня і Данбасу). Пісьменнасць — на аснове кірыліцы.
Статыстыка
Украінцы — адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх народаў агульнай колькасцю каля 44 мільёнаў. Большасць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Украіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расіі. Каля 3 мільёнаў расійскіх грамадзян лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амерыцы (890 тысяч у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасць украінцаў жыве ў такіх краінах, як Бразілія (880,000), Казахстан (500,000), Малдова (450,000), Аргенціна (305,000), Польшча (300,000), Беларусь (250, 000) і Славакія (200,000). Украінскія дыяспары існуюць у Германіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.
Вядомыя ўкраінцы
- Юрый Драгобыч — мысліцель, рэктар Балонскага ўніверсітэта, першы ўкраінскі аўтар друкаванай кнігі-інкунабулы «Прагностык 1483 года»
- Рыгор Скаварада — мысліцель, паэт, кампазітар.
- Тарас Шаўчэнка — мысліцель, паэт, мастак.
- Іван Франко — мысліцель, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
- Леся Украінка — мысліцель, паэтэса.
- Пётр Сагайдачны — гетман, асветнік.
- Іван Мазепа — гетман, мецэнат.
- Міхайла Грушэўскі — гісторык, грамадскі дзеяч, прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі.
- Васіль Стус — паэт.
- Пятро Грыгарэнка — праваабаронца.
- Дзмітрый Сцяпанавіч Бартнянскі, Мікалай Віталевіч Лысенка — кампазітары.
- Серж Ліфар — балетмайстар.
- Саламея Крушэльніцкая — оперная спявачка.
- Іван Сямёнавіч Казлоўскі — оперны спявак.
- Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка — скульптар.
- Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі, Георгій Нарбут, Марыя Прыймачэнка, Кацярына Білакур — мастакі.
- Багдан і Варвара Ханенкі — мецэнаты.
- Канстанцін Ушынскі, Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі — педагогі.
- Юрый Кандрацюк, Сяргей Каралёў — вучоныя, засноўнікі касманаўтыкі.
- Ігар Сікорскі — авіяканструктар.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).