Васіль Стус (укр.: Василь Стус; 6 студзеня 1938, Рахніўка, Гайсынскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна — 4 верасня 1985, выпраўленчая калонія каля сяла Кучына, Пермская вобласць, РСФСР) — украінскі паэт, перакладчык, празаік, літаратуразнаўца, праваабаронца. Адзін з самых актыўных прадстаўнікоў украінскага культурнага руху шасцідзясятнікаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі (1990), Герой Украіны (2005, пасмяротна).

Васіль Стус
укр.: Василь Семенович Стус
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 студзеня 1938(1938-01-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1985(1985-09-04)[2][1] (47 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Валянціна Васільеўна Папялюх[d]
Дзеці Дмытро Стус[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, праваабаронец, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў украінская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За ўласныя перакананні аб неабходнасці захавання і развіцця ўкраінскай культуры Васіль Стус трапіў пад рэпрэсіі з боку савецкай улады, яго творчасць была забаронена, а ён сам быў асуджаны да працяглага знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, дзе і загінуў.

На беларускую мову вершы Стуса пераклалі Вадзім Болбас, Сяргей Законнікаў, Алесь Каско, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук, Валерый Стралко, Алесь Траяноўскі[3], Андрэй Вылінскі[4].

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Wassyl Semenowytsch Stus // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. Вясёлыя могілкі