Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі

Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (укр.: Національна премія України імені Тараса Шевченка) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Украіны ў галіне культуры і мастацтва, названая ў гонар украінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. Пастанову аб прасуджэнні прэміі прымае прэзідэнт Украіны на падставе прапаноў Камітэту па Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі[1].

Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Національна премія України імені Тараса Шевченка
Краіна Украіна
Тып Дзяржаўная прэмія
Дата заснавання 20 мая 1961
Статус надаецца
Першае 9 мая 1962 года
Сайт knpu.gov.ua (укр.)(англ.)(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя ўзнагароды

правіць

Прэмія была заснавана 20 мая 1961 года пастановай Савету міністраў УССР як рэспубліканская прэмія імя Тараса Шаўчэнкі. Згодна з пастановай, гэтай прэміяй узнагароджваліся дзеячы літаратуры, мастацтва, музыкі, тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі.

Упершыню прэмія была ўручана 9 мая 1962 года. Першымі дыплом і званне лаўрэатаў атрымалі Павел Тычына, Алесь Ганчар і Платон Майбарада. Грашовая прэмія лаўрэата ў тыя часы складала 2500 рублёў.

У 1969 годзе рэспубліканская прэмія была пераназвана ў «Дзяржаўную прэмію УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі». А 22 чэрвеня 2000 года прэміі быў прысвоены статус найвышэйшай узнагароды Украіны згодна з указам прэзідэнта Украіны № 808/2000 з назвай «Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі».

Палажэнне аб узнагароджанні

правіць

Прэмія прысуджаецца ўказам прэзідэнта Украіны. Гэтай прэміяй узнагароджваюцца грамадзяне за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва, публіцыстыкі і журналістыкі і істотны ўклад у развіццё культуры.

Штогод можа прысуджацца не больш за дзесяць Нацыянальных прэмій. Вылучэнне работ для прысуджэння прэміі ажыццяўляецца з моманту іх публікацыі на працягу апошніх пяці гадоў, але не раней чым за паўгоду да іх вылучэння.

Творы і працы на сушуканне Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі вылучаюць Міністэрства культуры і турызму Украіны, Нацыянальная акадэмія навук Украіны, Акадэмія мастацтваў Украіны, творчыя саюзы Украіны і літаратурна-мастацтвазнаўчыя аб’яднанні Украіны. Прэмія можа прысуджацца грамадзянам Украіны, іншых дзяржаў і асобам без грамадзянства.

Нацыянальная прэмія прысуджаецца аўтару або выканаўцу адзін раз на працягу жыцця. Яму выдаецца дыплом лаўрэата прэміі і Ганаровы знак лаўрэата. Памер грашовай прэміі ўсталёўваецца штогод указам прэзідэнта Украіны і ў 2010 годзе складаў 130 000 грыўняў.

Указ прэзідэнта Украіны аб прысуджэнні Нацыянальнай прэміі публікуецца штогод 9 сакавіка ў газеце «Урядовий кур’єр» і абвяшчаецца па радыё і тэлебачанні.

Дыпломы і ганаровыя знакі лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ўручае прэзідэнт Украіны 9 сакавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі ў Нацыянальнай оперы Украіны (аднак у 2010 годзе прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч правёў уручэнне Шаўчэнкаўскай прэміі на Чарнечай гары[uk] ў Каневе, дзе пахаваны Шаўчэнка)[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць