Алесь Каско
Алесь Каско, поўнае імя Аляксандр Канстанцінавіч Каско (10 снежня 1951, в. Чудзін — 26 лістапада 2017[1]) — беларускі паэт.
Алесь Каско | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 2017 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Школьныя гады жыцця правёў у сярэдняй школе №3 горада Ганцавічы (Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён). У 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. На пачатку 1971 года перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971—1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Адказны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў.
Творчасць
правіцьЛітаратурнай працай займаўся з 1968 года. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія»[2] (1982), «Набліжэнне»[3] (1989), «Час прысутнасці» (1994), зборніка выбранай паэзіі (1997), «Сорак пяць»[4] (1997).
Прызнанне
правіць- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці»,
- Лаўрэат Мядовай літаратурнай прэміі (2001).
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2008) за паэтычны зборнік «Трохперсце».
Памяць
правіць- Віртуальная выстаўка на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея[5].
- У аграгарадку Чудзін усталявана мемарыяльная дошка на доме, у якім вырас і жыў паэт.
Зноскі
- ↑ Памёр паэт Алесь Каско
- ↑ «Скразная лінія» Архівавана 23 красавіка 2015. на gants-region.info
- ↑ «Набліжэнне» Архівавана 23 красавіка 2015. на gants-region.info
- ↑ «Сорак пяць» Архівавана 23 красавіка 2015. на gants-region.info
- ↑ "Алесь Каско: «Нічога не выказаў болей…»" Архівавана 18 снежня 2021. на gantsevichi.museum.by
Літаратура
правіць- Каско Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Каско Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.