Чудзін
Чу́дзін[1] (трансліт.: Čudzin, руск.: Чудин) — аграгарадок у Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чудзінскага сельсавета. Цэнтр СПК «Лань».
Аграгарадок
Чудзін
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчаны за 40 км на ўсход ад горада Ганцавічы і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на правым беразе ракі Лань, на аўтадарозе Ганцавічы — Чырвоная Слабада.
Насельніцтва
правіцьГісторыя
правіцьВядомы з XVI ст. як сяло ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У XIX — пачатку XX ст. Чудзін — сяло (паводле іншых крыніц — вёска), у Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1867 г. пабудавана з дрэва Георгіеўская царква[3], якая захавалася да нашага часу.
У 1886 годзе — сяло, 39 двароў, 349 жыхароў, царква. У канцы XIX ст. у Чудзіне жыў і працаваў вядомы фалькларыст і этнограф А. К. Сержпутоўскі. Паводле перапісу 1897 г. вёска, 87 двароў, 698 жыхароў. У 1909 г. 118 двароў, 787 жыхароў.
У лістападзе 1919 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ліпені-жніўні 1920 г. З сакавіка 1921 г. Чудзін у складзе Польшчы, вёска Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 182 дамы, 994 жыхары. З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. У 1940 г. ў вёсцы 269 двароў, 1146 жыхароў, створаны калгас, працавалі няпоўная сярэдняя школа, сельпо, тэлефон, фельчарскі пункт.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 07.07.1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у лясах каля Чудзіна базіраваліся Ганцавіцкія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Леніна Пінскага злучэння. Партызаны брыгады разграмілі ў вёсцы гітлераўскі гарнізон. 14.10.1942 г. акупанты спалілі 204 двары і загубілі 16 жыхароў.
З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці 16.07.1954 г. Чудзінскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя яго далучана да Рожанскага сельсавета. 22.12.1959 г. цэнтр сельсавета перанесены ў Чудзін, сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі (у 1964 г. Рожанскі сельсавет быў адноўлены ў ранейшых межах у складзе Любанскага раёна, з 1965 г. — у Салігорскім раёне). Паводле перапісу 1959 г. 1663 жыхары. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. Чудзін у Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу насельніцтва 1970 г. 1918 жыхароў.
Інфраструктура
правіцьУ Чудзіне размешчаны выканкам сельсавета, млын, ветэрынарны пункт, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, некалькі магазінаў.
Славутасці
правіць- Свята-Георгіеўская царква (1867) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000170
- Абраз «Тайная вячэра» (XIX стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 123Ж000004
Памятныя мясціны
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Алесь Каско (1951—2017) — беларускі пісьменнік
- Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (нар. 1966) — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Свято-Георгиевская церковь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2015. Праверана 20 лістапада 2015.
Літаратура
правіць- Чудзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 286.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чудзін
- Чудзін на сайце Глобус Беларусі (руск.)