Партызанская брыгада імя У. І. Леніна (В. А. Васільеў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя У. І. Ленінапартызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года на базе атрадаў В. А. Васільева — І. В. Зібарава (арганізаваны ў сакавіку 1942 года) і імя Чапаева (арганізаваны ў снежні 1942 года). Дзейнічала на тэрыторыі Ганцавіцкага і Целяханскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (1074 партызан, чатыры атрады і кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя В. І. Леніна
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Пінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1074 партызан (7 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Ганцавіцкі і Целяханскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Васіль Аляксеевіч Васільеў
  • партызанскі атрад імя Чапева;
  • партызанскі атрад імя Дзяржынскага;
  • партызанскі атрад імя Фрунзе;
  • партызанскі атрад імя Кутузава;
  • кавалерыйскі эскадрон.

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісар

правіць

Начальнік штаба

правіць

Гісторыя

правіць

У чэрвені — ліпені 1942 года атрад Васільева разбіў гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Хомск Драгічынскага, Адрыжын Іванаўскага, у кастрычніку — у вёсцы Чудзін (Чудзінскі бой) Ганцавіцкага раёнаў, у гарадскі пасёлку Чырвоная Слабада (Чырвонаслабодскі бой). У верасні — кастрычніку 1942 года атрад Васільева вёў баі з карнікамі каля вёсак Колкі Клецкага, Старына і Смалічы Чырвонаслабодскага раёнаў, у студзені 1943 каля хутара Дубіца, вёскі Гаўрыльчыцы, у ліпені каля вёскі Дабромысль Целяханскага раёна, у студзені 1944 года каля вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы Лунінецкага раёна. Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах. У ноч на 6 жніўня 1943 года на чыгунцы ЛунінецБаранавічы падарвалі больш за 1,9 тысяч рэек, у верасні 1943 года — больш за 3 000 рэек. У лютым 1944 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы, у маі напалі на станцыю Люсіна Ганцавіцкага раёна. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля станцый Люшча, Бастынь, вёсак Перахрэсце (дарога ЛунінецБагданаўка), Альшанка.

Памяць

правіць

У 1944 годзе ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна ў гонар брыгады і ў 1961 годзе ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна ў гонар атрада Васільева ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць