Беларускі штаб партызанскага руху

Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) — рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на тэрыторыі Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Створаны паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР ад 9 снежня 1942 года.

СтруктураПравіць

Напачатку штаб складаўся з камандавання, 6 аддзелаў і 3 аддзяленняў (83 чал.), а таксама сістэмы асобных часцей і ўстаноў, якія ўваходзілі ў яго, у т.л. адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела, перасоўнага радыёвузла, школы падрыхтоўкі партызанскіх кадраў і іншых падраздзяленняў (агульная колькасць 494 чал., у т.л. пераменны склад партызанскай школы). У 1944 годзе штаб складаўся з камандавання, 10 аддзелаў (аператыўны, разведвальны, інфармацыйны, сувязі, кадраў, шыфравальны, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, фінансавы, сакрэтны, інжынерна-тэхнічны), санслужбы, адміністрацыйна-гаспадарчыя часці, каменданцкага ўзвода (агульная колькасць 278 чал.) і непасрэдна яму падпарадкаваных частак устаноў, у т.л. стацыянарнага і перасоўнага вузлоў сувязі, вучэбна-рэзервовага пункта, экспедыцыйна-транспартнай базы, 119-га асобнага авіяатрада з аэрадромнай камандай і інш. (агульная колькасць 471 чал.).

Акрамя асноўнага штаба, Дзяржаўны камітэт абароны СССР ствараў прамежкавыя (дапаможныя) органы ўпраўлення — прадстаўніцтвы і аператыўныя групы БШПР пры ваенных саветах франтоў. Яны набліжалі кіраўніцтва БШПР да раёнаў баявых дзеянняў партызан, забяспечвалі ўпраўленне партызанскімі злучэннямі і атрадамі, якія базіраваліся ў паласе наступлення гэтых франтоў, узгаднялі баявыя задачы партызан з дзеяннямі рэгулярных часцей і злучэнняў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі.

ДзейнасцьПравіць

БШПР сфарміраваны ў паласе 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту. Пачаў функцыяніраваць 2 кастрычніка 1942 года. Спачатку размяшчаўся ў вёсках Шэйна і Цімохіна Таропецкага раёна Калінінскай вобласці, з лістапада 1942 года — у Маскве.

У сваёй дзейнасці кіраваўся дырэктыўнымі дакументамі ЦК УКП(б), Дзяржаўнага камітэта абароны СССР і іншых вышэйшых органаў дзяржаўнага і ваеннага ўпраўлення. Працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху і ЦК КП(б)Б. Забяспечваў цэнтралізаванае кіраўніцтва атрадамі, брыгадамі і тэрытарыяльнымі партызанскімі злучэннямі Беларускай ССР. Распрацоўваў і праводзіў у жыццё мерапрыемствы па развіцці партызанскай барацьбы, удасканальваў арганізацыйную структуру партызанскіх фарміраванняў, планаваў і арганізоўваў асноўныя аперацыі партызан, кантраляваў баявыя дзеянні брыгад і атрадаў, вывучаў, абагульняў і распаўсюджваў іх баявы вопыт. БШПР вырашаў пытанні забеспячэння партызан узбраеннем, боепрыпасамі, сувяззю, размяшчаў заяўкі на іх прамысловую вытворчасць, арганізоўваў авіяперавозкі ваенных грузаў, асабовага складу ў тыл і эвакуацыю параненных партызан, вёў падрыхтоўку і ўлік партызанскіх кадраў.

Важнае месца ў рабоце штаба займала разведка тылу праціўніка, ён кіраваў зборам інфармацыі, апрацоўваў яе і рассылаў зацікаўленым штабам дзеючых армій, дзяржаўным і партыйным органам. У розны час БШПР меў на 1-м Прыбалтыйскім, Заходнім, Бранскім, Беларускім франтах свае прадстаўніцтвы, на Калінінскім, 1-м, 2-м, 3-м Беларускіх франтах і ў 61-й арміі — аператыўныя групы.

З мая 1943 года да студзеня 1944 года — БШПР размяшчаўся на станцыі Сходня каля Масквы, з лютага 1944 года — у в. Чонкі Гомельскага раёна, з ліпеня 1944 года — у в. Лошыца каля Мінска.

Расфарміраваны 14 лістапада 1944 года ў сувязі з вызваленнем тэрыторыі Беларускай ССР.

У гонар БШПР у в. Чонкі Гомельскага раёна пастаўлены помнік.

Начальнікі штабаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць