Цвярская вобласць
Цвярская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчаны у цэнтральнай частцы краіны.
Цвярская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Тверская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Уваходзіць у |
Цэнтральная федэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
||||
Уключае | 36 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Цвер | ||||
Дата ўтварэння | 29 студзеня 1935 | ||||
Губернатар | Дзмітрый Зяленін | ||||
Насельніцтва (2010) | 1 360 377 | ||||
Шчыльнасць | 16,2 чал./км² | ||||
Плошча |
84 100 км² (39-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT +3 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-TVE | ||||
Код аўтам. нумароў | 69 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вобласць была ўтворана 29 студзеня 1935 года (да 17 ліпеня 1990 года вобласць называлася Калінінская). Адміністрацыйны цэнтр — горад Цвер (раней — горад Калінін).
Падзяляецца на 36 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Цвер, Ржэў, Вышні Валачок, Кімры, Таржок.
Геаграфія
правіцьМесцазнаходжанне
правіцьРазмяшчаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі. Працягласці вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 450 км. Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодскай, Наўгародскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцямі.
Клімат
правіцьКлімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +17 — +18 °C, студзеня −9 — −7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 650 мм.
Рэльеф
правіцьЗнаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.
Водныя аб’екты
правіцьВобласць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысяч кіламетраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзвіна (262 км), Цверца (188 км), Мядзведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласці праходзіць водападзел Каспійскага і Балтыйскага мораў.
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва — 1406,6 тыс. чал. (2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 73,5 %. Нацыянальны склад: рускія — 96,8, украінцы — 1,6 %, карэлы — 1,0 %, беларусы 0,6 %. Паводле звестак за 2002 у Цвярской вобласці жыло 8 581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ склад вобласці ўваходзяць 12 гарадоў абласнога падпарадкавання і 36 муніцыпальных раёнаў. Уваходзіць у Цэнтральную федэральную акругу.
Вядомыя асобы
правіць- Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў
- Аляксей Андрэевіч Баскакаў
- Міхаіл Аляксандравіч Бакунін
- Іван Васільевіч Скопін (1928—2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
- Міхаіл Паўлавіч Судакоў, Герой Савецкага Саюза.
- Аляксей Арсенавіч Томскі, Герой Савецкага Саюза.
- Павел Аляксеевіч Ротмістраў, галоўны маршал бранятанкавых войск (1962), Герой Савецкага Саюза (1965).
- Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў (1940—2002) — вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995).
- Міхаіл Уладзіміравіч Круг
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіцьЦвярская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 16 мая 2011.