Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату
Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату — мемарыяльны комплекс каля вёскі Харошава Ржэўскага раёна Цвярской вобласці паблізу федэральнай аўтамабільнай трасы М9 Масква — Рыга.
Помнік | |
Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату | |
---|---|
56°13′07″ пн. ш. 34°15′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | сацыялістычны рэалізм і постмадэрнізм |
Скульптар | Андрэй Сяргеевіч Карабцоў[d] і Konstantin Fomin[d] |
Архітэктар | Konstantin Fomin[d] |
Дата заснавання | 12 лістапада 2018 і 23 красавіка 2020 |
Дата пабудовы | 2020 |
Вышыня | 25 м |
Матэрыял | бронза |
Сайт | rzhev.histrf.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 1942—1943 гадах.
Створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Мінкультуры Расіі і ўрада Цвярской вобласці.
30 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла[1].
Апісанне
правіцьЦэнтральным аб’ектам комплексу з’яўляецца 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане.
У комплекс уваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, апавяданнямі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы.