Аляксей Арсенавіч Томскі

Аляксей Арсенавіч Томскі (нар. 28 сакавіка 1924, в. Савацьева, Цвярскі раён, Цвярская вобласць — 3 сакавіка 1944, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Аляксей Арсенавіч Томскі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1924(1924-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1944(1944-03-03) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1943 года. На фронце з 1942 года. Камандзір узвода аўтаматчыкаў сяржант А. А. Томскі вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 3 сакавіка 1944 года ўзводу сяржанта А. А. Томскага была пастаўлена задача атакаваць праціўніка на вышыні «Жоўтая». Гэта быў важны, добра падрыхтаваны да абароны апорны пункт праціўніка. У баі за апорны пункт загінуў у рукапашнай схватцы. Пахаваны ў в. Войтава Віцебскага раёна на Вайсковых могілках.

Памяць правіць

Імем героя названы вуліцы ў Лёзне і Цвяры, яго імя прысвоена 8-гадовай школе ў в. Войтава[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.