Ордэн Айчыннай вайны

Ордэн Айчыннай вайны — ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб заснаванні Ордэна Айчыннай Вайны I і II ступені» ад 20 мая 1942 года. У далейшым у апісанне ордэна былі занесены некаторыя змены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года, а ў статут ордэна — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 снежня 1947 года.

Ордэн Айчыннай вайны
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып ордэн
Каму ўручаецца асобы радавога і кіруючага састава Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, войскаў НКУС і партызанскіх атрадаў
Падставы ўзнагароджання якія выявілі ў баях за Савецкую Радзіму адвагу, устойлівасць і мужнасць, а таксама ваеннаслужачыя, якія сваімі дзеяннямі спрыялі поспеху баявых аперацый савецкіх войскаў.
Дата заснавання 20 мая 1942 год
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 2 чэрвеня 1942 года
Колькасць больш 9,1 млн
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Аляксандра Неўскага
Малодшая Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут ордэна правіць

Ордэнам Айчыннай вайны ўзнагароджваюцца асобы радавога і кіруючага састава Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, войскаў НКУС і партызанскіх атрадаў, якія выявілі ў баях за Савецкую Радзіму адвага, устойлівасць і мужнасць, а таксама ваеннаслужачыя, якія сваімі дзеяннямі спрыялі поспеху баявых аперацый савецкіх войскаў. Узнагароджанне ордэнам Айчыннай вайны ажыцяўляецца Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Ордэн Айчыннай вайны складаецца з дзвюх ступеняў: I і II ступені. Вышэйшай ступенню ордэна з'яўляецца I ступень. Ступень ордэна вызначаецца Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Літаратура правіць

  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. М., Воениздат, 1983.
  • Сборник законодательных актов о государственных наградах СССР. М., 1984.
  • Гребенникова Г. И., Каткова Р. С. Ордена и медали СССР. М., 1982.
  • Шишков С. С., Музалевский М. В. Ордена и медали СССР. Владивосток, 1996.
  • Дуров В. А. Русские и советские боевые награды. М., 1990.
  • Дуров В. А. Награды Великой Отечественной. М., 1993.
  • Дуров В. А. Отечественные награды. 1918—1991. М., 2005.
  • Горбачёв А. Н. Многократные кавалеры орденов СССР. М., 2006.
  • Горбачёв А. Н. 10000 генералов страны. М., 2007.
  • Орден Отечественной войны / Горбачёв А. Н. / (Кавалеры 4-6 орденов Отечественной войны 1 и 2 степени) _ см. «ШПАРГАЛКА» (газета лицея № 1581, г. Москва), 2009, № 36

Спасылкі правіць