19 чэрвеня
19 чэрвеня — сто сямідзесяты (сто семдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 |
Падзеі
правіць- 936: У Лане архібіскуп Рэймса Артольд каранаваў Людовіка IV на заходне-франкскі прастол
- 1574: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых III Валуа тайна пакінуў Кракаў
- 1669: Міхал Вішнявецкі абраны каралём польскім
- 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае войска ў бітве на рацэ Нур
- 1807: Падчас руска-турэцкай вайны ў Эгейскім моры адбылася Афонская бітва: руская эскадра атакавала і разбіла турэцкую
- 1809: Баргоскі сейм зацвердзіў утварэнне Фінскай дзяржавы і ўваходжанне яе ў склад Расіі на правах аўтаноміі
- 1828: Рускія войскі ўзялі турэцкую крэпасць Браілаў на Дунаі
- 1941: Апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сямей у заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек
- 1941: У Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр
- 1943: Івянецкае паўстанне, пры ўдзеле партызанскага атрада з Цэнтра АК Стоўбцы разбіты нямецкі гарнізон і здабыта мястэчка Івянец.
- 1988: У Мінску адбыўся мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій
- 1991: Міністэрствам юстыцыі БССР зарэгістраваны Статут БНФ
- 2008: Афіцыйна скончана дэмаркацыя дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай
Нарадзіліся
правіць- 1566: Якаў I, кароль Англіі
- 1623: Блез Паскаль, французскі матэматык, фізік і філосаф
- 1699: Лявонцій Магніцкі, рускі матэматык, аўтар першага рускага школьнага падручніка
- 1764: Джон Бараў, 1-ы баранет, англійскі падарожнік, палітык
- 1786: Фёдар Глінка, рускі паэт
- 1886: Рудольф Крэмлічка, чэшскі мастак
- 1891: Джон Хартфілд, нямецкі мастак, фатограф
- 1912: Пятро Бітэль, беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік (пам. 18.10.1991)
- 1924: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік (пам. 22.6.2003)
- 1941: Вацлаў Клаус, прэзідэнт Чэхіі
- 1941: Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык (пам. 29.7.1994)
- 1945: Радаван Караджыч, палітычны дзеяч баснійскіх сербаў
- 1951: Айман аз-Завахіры, адзін з лідараў Аль-Каіды, пісьменнік
- 1957: Субкамандантэ Маркас, лідар руху сапатыстаў
- 1964: Сяргей "Шлёма" Лабандзіеўскі, беларускі радыёвядучы, гукарэжысёр
- 1972: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр
- 1972: Леанід Шалькевіч, беларускі навуковец, урач-неўролаг
- 1976: Уладзімір Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар, заснавальнік беларускай Вікіпедыі (пам. 25.5.2007)
- 1976: Ірына Хадарэнка, беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца, журналіст, навуковец
- 1983: Марк Сэлбі, англійскі прафесійны гулец у снукер
Памерлі
правіць- 1517: Лука Пачолі, італьянскі манах, матэматык
- 1542: Леа Іудэ, швейцарскі рэфарматар царквы
- 1820: Джозеф Банкс, англійскі натураліст
- 1937: Джэймс Мэцью Бары, шатландскі драматург
- 1946: Генры Калверт Сайманс, амерыканскі эканаміст
- 1956: Уладзімір Обручаў, рускі геолаг, пісьменнік-фантаст (нар. 28.9(10.10).1863)
- 1993: Уільям Голдынг, англійскі пісьменнік
- 1995: Юзаф Аркуш, польскі рэжысёр
- 2009: Сапармурат Авезбердыеў, туркменскі паэт
- 2019: Іраіда Царук, беларускі гісторык (нар. 28.1.1928)
- 2022: Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс, расійскі дзяржаўны дзеяч
Святкуюць
правіць- Венгрыя: Дзень незалежнасці
- Кувейт: Дзень незалежнасці
- Алжыр: Дзень рэвалюцыі
- ЗША: Дзень нацыянальнай незалежнасці
- Трынідад і Табага: Дзень працы