Радаван Караджыч
Ра́даван Кара́джыч (сербск.: Радован Караџић; 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч баснійскіх сербаў, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (1992—1995), паэт, прафесар псіхіятрыі.
Радаван Караджыч Радован Караџић | |||
![]() | |||
Радаван Караджыч. 3 сакавіка 1994. Масква | |||
| |||
---|---|---|---|
7 красавіка 1992 — 19 ліпеня 1996 | |||
Папярэднік: | пасада зацверджаная | ||
Пераемнік: | Біляна Плаўшыч | ||
Партыя: | 1) Саюз камуністаў Югаславіі 2) Сербская дэмакратычная партыя (з 1989) | ||
Адукацыя: | 1) Сараеўскі ўніверсітэт 2) Калумбійскі ўніверсітэт | ||
Прафесія: | Псіхіятр | ||
Дзейнасць: | палітык, паэт, псіхіятр | ||
Веравызнанне: | Праваслаўе | ||
Нараджэнне: | 19 чэрвеня 1945 Петніца, Чарнагорыя, Югаславія | ||
Бацька: | Вук Караджыч | ||
Маці: | Ёванка Караджыч | ||
Жонка: | Ліліяна Зелен-Караджыч | ||
Дзеці: | сын: Аляксандр дачка: Соня | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Заснавальнік Сербскай дэмакратычнай партыі Босніі і Герцагавіны (1990). Падчас Грамадзянскай вайны, распачатай пасля абвяшчэння баснійскімі мусульманамі незалежнасці Босніі і Герцагавіны, узначаліў узброены супраціў, дамагаючыся тэрытарыяльных пераваг для баснійскіх сербаў. У 1995 падпісаў мірную дамову ў Дэйтане (ЗША), паводле якіх Боснія была падзеленая на мусульманскую, харвацкую і сербскую тэрыторыі.
Жыў у Бялградзе, хаваўся, пакуль не быў арыштаваны і не адпраўлены ў Гаагу.
У 2008 арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі. У 2016 Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны 1992-1995 гадоў. Ён, у прыватнасці, прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы — невялікім баснійскім горадзе, дзе ў ліпені 1995 годабылі забітыя ад сямі да васьмі тысяч баснійскіх мусульман. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў Босніі і Герцагавіны. Яго прызналі вінаватым у т.л. па эпізодзе з аблогай горада Сараева, за час якой загінулі тысячы чалавек. Усяго абвінаваўчы прысуд быў вынесены па 10 эпізодах з 11. Караджыча апраўдалі толькі па абвінавачванні ў генацыдзе жыхароў сямі баснійскіх населеных пунктаў у 1992 годзе[1].
Абвінавачванне дамагалася для Караджыча павелічэння тэрміну зняволення з 40 гадоў да пажыццёвага і прызнання яго вінаватым у генацыдзе за яго меркаваную ролю ў злачынствах, якія здзяйсняліся супраць грамадзян несербскай нацыянальнасці ў некалькіх баснійскіх гарадах у першыя гады вайны. Караджыч тым часам прасіў разгледзець апеляцыю аб правядзенні новага суда. 20 сакавіка 2019 года cуд ААН у Гаазе прысудзіў Радавана Караджыча да пажыццёвага зняволення[2].