Саюз камуністаў Югаславіі
Саюз камуністаў Югаславіі — камуністычная партыя ў Югаславіі, кіруючая партыя ў СФРЮ. Заснавана ў 1919 годзе на ўстаноўчым з’ездзе ў Бялградзе, як Сацыялістычная рабочая партыя Югаславіі (камуністаў). У 1920 годзе партыя была перайменавана ў Камуністычную партыю Югаславіі (КПЮ). КПЮ з’яўлялася членам Камуністычнага інтэрнацыянала.
Саюз камуністаў Югаславіі | |
---|---|
сербахарв.: Савез комуниста Југославије сербахарв.: Savez komunista Jugoslavije славенск.: Zveza komunistov Jugoslavije макед.: Сојуз на комунистите на Југославија | |
Лідар | Іосіп Броз Ціта |
Дата заснавання | 1919 |
Дата роспуску | 1990 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | камунізм, сацыялізм, цітаізм |
Інтэрнацыянал |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З пачаткам Другой сусветнай вайны партыя прыняла актыўны ўдзел у народна-вызваленчай вайне Югаславіі.
Пасля абвяшчэння Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі КПЮ атрымала манаполію на ўладу ў Югаславіі, стаўшы тым самым кіруючай і адзінай партыяй у краіне. Камуністычная партыя Югаславіі з’яўлялась членам Камуністычнага інфармацыйнага бюро з 1947 года, але ў сувязі з савецка-югаслаўскім расколам партыя выйшла з арганізацыі.
У 1952 годзе партыя набыла назву Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ).
СКЮ была распушчана ў 1990 годзе на 14 з’ездзе партыі з-за супярэчнасцяў паміж сербскай і славенскай дэлегацыяй па пытаннях будучага ўладкавання федэрацыі.
Склад
правіцьУ склад Саюза камуністаў Югаславіі ўваходзілі наступныя рэгіянальныя камуністычныя партыі:
Літаратура
правіць- Севьян Д. А.. Из истории Союза коммунистов Югославии, 1919–1945. — М., 1982.
Спасылкі
правіць- Саюз камуністаў Югаславіі Архівавана 21 верасня 2020. — артыкул у Вялікай расійскай энцыклапедыі