Македонская мова

Македонская мова — паўднёваславянская мова ўсходняй (балгарска-македонскай) падгрупы. Прызнанне і дэнамінацыя моцна палітызаваныя — у Грэцыі называецца славянскай мовай, у Балгарыі нярэдка лічыцца дыялектам балгарскай мовы.

Македонская мова
Саманазва македонски јазик
Краіны Паўночная Македонія, Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Сербія
Афіцыйны статус Паўночная Македонія
Арганізацыя, якая рэгулюе Krste Misirkov Institute for the Macedonian Language[d]
Агульная колькасць носьбітаў 1,5[1]—3[2] млн.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Паўднёваславянская група
Усходняя падгрупа
Пісьменнасць македонскі алфавіт[d] і кірыліца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 маа 415
ISO 639-1 mk
ISO 639-2 mac (B); mkd (T)--
ISO 639-3 mkd
WALS mcd
Ethnologue mkd
Linguasphere 53-AAA-ha
ABS ASCL 3504
IETF mk
Glottolog mace1250
Вікіпедыя на гэтай мове

Распаўсюджана ў Паўночнай Македоніі, Албаніі, Балгарыі, Канадзе, Грэцыі, Румыніі, Сербіі. Колькасць носьбітаў — 1,6 млн.чал., у т.л. у Македоніі (1986) — 1,39 млн.чал.[3].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы у Паўночнай Македоніі.

Пісьменнасць

правіць

Пісьменнасць на аснове кірылаўскай графікі сербскага варыянту. Літаратурная норма была створаная ў 1945 на аснове цэнтральнага дыялекту. Пераклад Бібліі — у 1990.

Дыялекты

правіць

Паўночны дыялект, больш блізкі да сербскай мовы, займае вобласць на Пн ад Скопле і Куманава, а таксама Дольній Полаг. Паўднёвы (іначай паўднёва-усходні[4]) дыялект распаўсюджаны каля Геўгеліі, Струміцы, возера Дойран, і дасягае ваколіц Салонікаў; мае шмат дробных адменаў. Цэнтральны дыялект, аснова літаратурнай нормы, займае ваколіцы Біталь, Прылеп, Велес, Кічава (Вардарская Македонія), і найменей выказвае ўплыў сербскай і балгарскай моваў; у некаторых класіфікацыях падзяляецца[4] на паддыялекты ваколіц Велеса, Прылепа, Кічава і вобласці Дэбар—Гальчнік.

Гісторыя

правіць

Тэндэнцыя да ўтварэння асобай літаратурнай македонскай мовы на землях гістарычнай Македоніі аформілася пад канец 19 ст., выражаная ў кнізе К. П. Місіркава «Аб македонскім пытанні» (Сафія, 1903). З 1943, пасля абвяшчэння федэрацыйных прынцыпаў новай Югаславіі, быў пачаты масавы друк па-македонску, папулярызацыя твораў македонскіх аўтараў (К. Рацын, К. Недзелкоўскі, В. Маркоўскі і інш.) Першая афіцыйная кадыфікацыя арфаграфіі адбылася ў 1945, першая школьная граматыка К. Кепескі выпушчана ў 1946, нармалізацыя лексікі — у трохтомным слоўніку 19611966.

Вядомыя дзеячы ў гісторыі македонскай літаратурнай мовы — А. Шопаў, С. Янеўскі, В. Малескі, Б. Конескі, К. Кепескі, Б. Відоескі і інш.

Зноскі

  1. Ethnologue
  2. Omniglot
  3. Этналог, 15-ы вып.
  4. а б Класіфікацыя ў «Этналог».

Літаратура

правіць
  • Кондрашов Н. А. Славянские языки. — М., 1986. С. 235—238.;
  • Супрун А. Е. Введение в славянскую филологию. — Минск, 1989. С. 103—110.;
  • Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com..

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Галоўная старонка македонскай

 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў македонскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Македонская мова»