Македонія (зямля)
Македонія — гістарычная зямля на Балканскім паўвостраве ў басейне р. Вардар і прылеглых тэрыторыях на захад, поўдзень і ўсход. На сённяшні дзень рэгіён уключае часткі шасці балканскіх краін: Грэцыя, Паўночная Македонія, Балгарыя, Албанія, Сербія і Косава. Ён займае прыблізна 67 000 квадратных кіламетраў (25 869 квадратных міль) і мае насельніцтва 4,76 мільёна чалавек.
ГісторыяПравіць
Заселена чалавекам з часоў неаліту. Першае гістарычна вядомае насельніцтва — фракійцы і ілірыйцы, з пач. 1 тыс. д.н.э.
У старажытнасці гэтымі землямі валодалі Старажытная Македонія, Рым, Візантыя.
У сярэднявеччы — Балгарыя, Сербія, Турцыя.
Пасля Балканскіх войнаў землі падзелены між Сербіяй (Вардарская Македонія; зараз Паўночная Македонія), Грэцыяй (Эгейская Македонія; зараз рэгіён Македонія), Балгарыяй (Пірынская Македонія). Межы Македоніі з цягам часу значна змяніліся, аднак для сучаснай геаграфічнай вобласці іх пачалі вызначаць з сярэдзіны XIX стагоддзя.
ЛітаратураПравіць
- Афнагель І. Я. Македонія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 533. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.