Аўтаномны край Косава і Метохія
Аўтаномны край Косава і Метохія (сербск.: Аутономна покрајина Косово и Метохија, скар. сербск.: Космет, алб.: Krahina Autonome e Kosovës dhe Metohis) — адзін з двух (разам з Ваяводзінай) аўтаномных краёў Сербіі.
Аўтаномны край Косава і Метохія | |
---|---|
сербск.: Аутономна Покрајина Косово и Метохија | |
Краіна | Сербія |
Уваходзіць у | . |
Уключае | 5 раёнаў[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Прышціна |
Дата ўтварэння | 28 верасня 1990 |
Насельніцтва |
|
Плошча | 10 849[1] |
Часавы пояс | UTC+1 (летом — UTC+2) |
Код ISO 3166-2 | ff |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спрэчны статус рэгіёна
правіцьПазіцыя Сербіі
правіцьПаводле сербскай Канстытуцыі, Аўтаномны край Косава і Метохія — неад’емная частка тэрыторыі Сербіі са статусам шырокай аўтаноміі[2].
Сапраўднае становішча
правіцьТэрыторыя кантралюецца дзяржавай Рэспубліка Косава[3]. Сербія не прызнае суверэнітэт Рэспублікі Косава.
Абгрунтаванні пазіцый бакоў
правіцьПазіцыя Сербіі
правіцьДамаганні сербаў на тэрыторыю Косава і Метохіі заснаваны на прынцыпах гістарычнага права.
На гэтай тэрыторыі ў 1389 годзе адбылася бітва на Косавым полі, якая мела вялікае значэнне для фармавання самасвядомасці сербскага народа.
У XIV ст. на тэрыторыі Косава і Метохіі знаходзіўся цэнтр сярэднявечнай сербскай дзяржавы. З канца XIII ст. і да 1767 года тут жа размяшчаўся і пасад Печскага патрыярха, які ў перыяд знаходжання Сербіі пад уладай Асманскай імперыі служыў галоўным цэнтрам сербскай культуры і нацыянальнага руху. У цяперашні час край мае шмат помнікаў праваслаўнай архітэктуры як сярэдніх стагоддзяў, так і новага часу.
Пазіцыя албанцаў Рэспублікі Косава
правіцьАлбанцы ў сваю чаргу настойваюць на перавазе этнічнага права, хоць таксама спрабуюць падвесці пад свае дамаганні гістарычную аснову.
У канцы XVII ст. — пачатку XVIII ст., значная колькасць сербаў пакінула тэрыторыю Косава і на гэтыя землі пачалі перасяляцца албанцы. Доля албанскага насельніцтва паступова расла і да сярэдзіны XIX ст. перавысіла 50 %.
У XVIII—XIX стагоддзях цэнтр сербскага нацыянальнага руху перамясціўся ў Паўночную Сербію, дзе ў 1817 г. было створана аўтаномнае, а з 1878 года — незалежнае Сербскае княства, у той час як Косава стала цэнтрам албанскага нацыянальнага руху і ядром барацьбы албанцаў за самакіраванне і незалежнасць ад Асманскай імперыі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьПаводле заканадаўства Рэспублікі Сербія, Косава і Метохія падзелена на 5 раёнаў: Косаўскі, Печскі, Прызрэнскі, Косаўска-Мітравіцкі і Косаўска-Памараўскі.