Албанская мова
Албанская мова (gjuha shqipe [ˈɟuha ˈʃcipɛ] або shqip [ʃcip]) — мова албанцаў. Сустракаецца ў Албаніі, Грэцыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Косава, Чарнагорыі, Ніжняй Італіі і Сіцыліі;
Албанская | |
---|---|
Саманазва | Gjuha shqipe |
Краіны | Албанія, Сербія і Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Грэцыя, Турцыя, Італія і інш. |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус | Албанія, Косава |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | 6.169.000 (2000) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо[1] і Albanian alphabet[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | алб 030 |
ISO 639-1 | sq |
ISO 639-2 | sqi і alb |
ISO 639-3 | sqi |
WALS | alb |
Ethnologue | sqi |
Linguasphere | 55-AAA-a |
ABS ASCL | 3901 |
IETF | sq |
Glottolog | alba1267 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Мае некалькі дыялектаў, з якіх паўночныя, т. зв. гегскія, больш старажытнага паходжання, што выяўляецца ў захаванні гука «н», тады як у іншых гаворках ён перайшоў у «р», хоць у той жа час прыпадабненне «nd» і «mb» гукам «nn» і «mm», a таксама часта сустракаемая назалізацыя галосных «y» і «а» носяць на сабе адбітак пазнейшай эпохі. Гаворкі, якія ўжываюцца на поўдзень ад ракі Шкумб, носяць агульную назву тоскскіх; тым жа характарам у істотных рысах адрозніваюцца албанскія гаворкі Грэцыі і Італіі. Да пачатку ХХ ст. літаратурная албанская мова засноўваўся на тоскскіх дыялектах, з ХХ ст. перавагу атрымліваюць гегскія дыялекты, распаўсюджаныя на поўначы Албаніі і ў Косава.
Колькасць носьбітаў — каля 6 млн. чалавек.
На думку рада лінгвістаў, на роднаснай албанскай мове гаварылі старажытныя ілірыйцы. Амаль да XIX ст. ёю ніхто навукова не займаўся, і было дакладна не вядома, да якой моўнай групы яна належыць. Нарэшце было вызначана, што яна ўваходзіць у індаеўрапейскую сям'ю моў, хоць гістарычна вывучаць яе вельмі цяжка па той прычыне, што вельмі складана аддзяліць карэнныя албанскія словы і формы ад велізарнай колькасці запазычаных слоў з грэчаскай, лацінскай, раманскіх, турэцкай і славянскіх моў.
Пісьменнасць
правіцьНа пісьме ў албанскай мове з 1908 года выкарыстоўваецца варыянт лацінскага алфавіта з дыякрытычнымі знакамі. Раней, у XIX ст., прадпрымаліся спробы стварыць арыгінальнае пісьмо (т. зв. «эльбасанскі алфавіт» і «алфавіт Бютакук’е»).
Сучасны албанскі алфавіт
A a | B b | C c | C c | D d | Dh dh | E e | Ё ё |
F f | G g | Gj gj | H h | I i | J j | K k | L l |
Ll ll | M m | N n | Nj nj | O o | P p | Q q | R r |
Rr rr | S s | Sh sh | T t | Th th | U u | V v | X x |
Xh xh | Y y | Z z | Zh zh |
Зноскі