Адкрыць галоўнае меню

Чарнагорыя (чарн.: Crna Gora, Црна Гора — ад тапоніма «Чорная гара») — дзяржава на адрыятычным узбярэжжы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Чарнагорыя мае сухапутныя межы з Харватыяй на захадзе, Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на паўночным усходзе, Косавам на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе. На захадзе краіна абмываецца Адрыятычным морам.

Чарнагорыя
Crna Gora
Црна Гора
Flag of Montenegro.svg Герб Чарнагорыі
Сцяг Чарнагорыі Герб Чарнагорыі
Europe-Montenegro.svg
Гімн: «Ој, свијетла мајска зоро»
Дата незалежнасці 3 чэрвеня 2006 (ад Сербіі і Чарнагорыі)
Афіцыйная мова Чарнагорская
Сталіца Падгорыца[1]
Найбуйнейшыя гарады Падгорыца, Нікшыч, Плеўля
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Старшыня Улады
Міла Джуканавіч
Душка Маркавіч
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
161-я ў свеце
13.812 км²
1,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2018)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

622.359[2] чал. (163-я)
620.039 чал.
45 чал./км²  (133-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$12,438 млрд
$19.907  (74-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$5,443 млрд
$8.711  (80-ы)
ІРЧП (2017) 0,814[3] (вельмі высокі) (50-ы)
Этнахаронім Чарнагорцы
Валюта Еўра[4]
Інтэрнэт-дамен .me
Код ISO ME
Тэлефонны код +382
Часавыя паясы +1
  1. Вызначаецца Артыкулам 5 Канстытуцыі
  2. http://www.monstat.org/eng/page.php?id=234&pageid=48
  3. http://www.hdr.undp.org/en/2018-update
  4. Не з'яўляецца членам Еўразоны

Чарнагорыя падзяляецца на тры геаграфічных рэгіёны: адрыятычнае ўзбярэжжа, адносна раўнінная цэнтральная частка, горныя сістэмы Дынарскіх Альпаў на ўсходзе. Да прыродных славутасцяў краіны адносяцца Скадарскае возера на мяжы з Албаніяй і самы глыбокі ў Еўропе рачны каньён — каньён ракі Тара ў нацыянальным парку Дурмітар на аднайменным нагор'і. Значныя плошчы занятыя лясамі.

У старажытныя часы тэрыторыя сучаснай Чарнагорыі была заселена ілірыйскімі плямёнамі, у Рымскую эпоху ўваходзіла ў склад правінцый Панонія і Далмацыя. У VII стагоддзі сюды прыйшлі славяне, а ў ХІ паўстала першае незалежнае (ад Візантыі) княства Дукля. З ХV па ХVII стагоддзі цягнулася асманскае панаванне, зрэшты, падпарадкаваць краіну цалкам туркі так і не здолелі. У канцы ХVII стагоддзя Чарнагорыя стала першай дэ-факта незалежнай славянскай дзяржавай на Балканах. Пасля Першай сусветнай вайны увайшла ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 1929 па 2006 (акрамя перыяду фашысцкай акупацыі) была часткай Югаславіі. У 1992–2006 засталася адным з двух складнікаў спачатку Югаславіі, у 2003–06 — Сербіі і Чарнагорыі (т.зв. "Малая Югаславія"). У 2006 атрымала незалежнасць, адной з апошніх у свеце.

Чарнагорыя — адна з самых маладых краін на карце свету. Сёння гэта парламенцкая рэспубліка. Унітарная краіна, дзеліцца на 23 муніцыпалітэты. З’яўляецца адным з заснавальнікаў Міжземнаморскага Саюза і членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і Цэнтральнай еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

Па дадзеных перапіса 2011 года насельніцтва Чарнагорыі складае каля 620 тысяч жыхароў. Пераважае славянскае насельніцтва. Для чарнагорцаў характэрны дуалізм нацыянальнай свядомасці: яны і сербы, і чарнагорцы адначасова; а чарнагрская мова лічыцца дыялектам сербскай. Рэлігія — у асноўным праваслаўе. Падгорыца — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне, Цэтынэ — былая каралеўская сталіца, гістарычны і культурны цэнтр.

Чарнагорыя класіфікуецца Сусветным банкам як краіна з прыбыткам, вышэй за сярэдні. Грашовая адзінка — еўра, пры гэтым Чарнагорыя не з'яўляецца часткай еўразоны.

Змест

ЭтымалогіяПравіць

У большасці заходнееўрапейскіх моў з'яўляецца адаптацыяй венецкага Montenegro. У некаторых мовах (у тым ліку беларускай і рускай) традыцыйна выкарыстоўваецца прамы пераклад словазлучэння «чорная гара». Сваю сучасную назву чарнагорская зямля займела ў ХV стагоддзі.

Геаграфічнае становішчаПравіць

Чарнагорыя мяжуе з Харватыяй на захадзе, Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на паўночным усходзе, Косавам на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе. На захадзе на працягу 294 км абмываецца Адрыятычным морам, што ўдаецца ў бераг вялікім ф'ёрдападобным залівам Бока Котарска. У адрозенні ад суседняй з поўначы Харватыі, Чарнагорыі не належыць ніводнага буйнога населенага адрыятычнага вострава.

ПрыродаПравіць

Тэрыторыя краіны складаецца з трох не падобных паміж сабой зон. Прыбярэжная паласа, якая распасціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Херцаг-Нові на захадзе да вусця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню не больш 10 км. За ўзбярэжжам пачынаецца горная града. Трэцяя зона ўключае басейн Скадарскага возера, даліну ракі Зэта, Белапаўліцкую раўніну і Нікшычскае поле.

У паўночнай Чарнагорыі — умераны кантынентальны, на Адрыятычным узбярэжжы — міжземнаморскі. У прыморскай вобласці лета звычайна працяглае, цёплае (+23-25 °C) і досыць сухое, зіма — кароткая і прахалодная (+3-7 °C). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19-25 °C) і адносна халодная зіма (ад +5 да −10 °C), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у гарах блізу марскога ўзбярэжжа месцамі выпадае звыш 3000 мм. У паўночных абласцях Чарнагорыі снег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасць сонечных гадзін у год: у Ігала — 2386, у Улцыне — 2700.

ГісторыяПравіць

Славянскія княствыПравіць

У IX ст. на тэрыторыі Чарнагорыі было тры княствы: Дукля ў паўднёвай частцы, Травунія на захадзе і Рашка на поўначы. У 1042 г. архонт Стэфан Воіслаў узначаліў паўстанне, якое прывяло да незалежнасці Дуклі ад Візантыі і ўсталявання дынастыі Ваіслаўлевічаў. Дукля дасягнула свайго росківту пры сыне Воіслава Міхайле (10461081) і яго ўнуку Канстанціне Бодзіне (10811101). У XII ст. Дукля была ўключана ў склад Рашкі ў якасці правінцыі пад назвай Зэта. У канцы XIV ст. паўднёвая частка Чарнагорыі (Зэта) патрапіла ад уладу высакароднай сям’і Балшычаў, а пазней Чарноевічаў, і, пачынаючы з XV ст., усё часцей згадвалася як «Црна Гора» («Чорная гара»).

Новы часПравіць

З 1496 да 1878 гг. вялікія часткі краіны траплялі пад уладу Асманскай імперыі, але ніколі не губляла самастойнасці цалкам. Некаторыя тэрыторыі некаторы час знаходзіліся пад кантролем Венецыі, Першай Французскай імперыі, Аўстра-Венгрыі. З 1515 да 1852 гг. ў Чарнагорыі кіравалі мітрапаліты-уладыкі, а свецкі сталец займала дынастыя Петровічаў-Негашаў, што кіравала да 1918 г. У 1697 Чарнагорыя атрымала фаткычную незалежнасць, прызнаную еўрапейскімі дзяржавамі толькі праз два стагоддзі — пасля Чарнагорска-Атаманскай вайны 1876–1878 на Берлінскім кангрэсе (1878). У 1852 Чарнагорыя стала свецкай дзяржавай, у 1905 — каралеўствам.

ЮгаславіяПравіць

З 1918 г. краіна стала часткай Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, што ў 1929 пераадбылося ў Югаславію. У 1941–1944 разам з усёй Югаславіяй была акупавана фашысцкай Германіяй.

Чарнагорыя ў складзе СР ЮгаславіяПравіць

З 1992 да 2006 гг., калі Югаславія распалася, заставалася ў канфедэратыўным саюзе з Сербіяй, у 2003-2006 дзяржава мела назву Сербія і Югаславія.

НезалежнасцьПравіць

Пасля ўхвалення на дзяржаўным рэферэндуме 21 мая 2006 г. Чарнагорыя абвясціла пра незалежнасць 3 чэрвеня таго ж года. Чарнагорыя вядзе перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі саюз, з 2010 з'яўляючыся кандыдатам на ўваходжанне.

16 лютага 2019 г. прайшлі акцыі пратэсту супраць прэзідэнта М. Джуканавіча і ўрада, у якіх прыняло ўдзел некалькі тысяч чалавек. Пратэст быў выкліканы пасля таго, як кіраўніка дзяржавы і яго кіруючую Дэмакратычную партыю сацыялістаў абвінавацілі ў непразрыстых фінансавых аперацыях і карупцыі на высокім узроўні.

Дзяржаўны лад і палітыкаПравіць

У 2018 прэзідэнтам Чарнагорыі стаў Міла Джуканавіч, які ўжо займаў гэтую пасаду ў 1998–2002, а ў 1991-1998 быў прэм'ер-міністрам.

Знешняя палітыкаПравіць

Беларуска-чарнагорскія адносіныПравіць

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 8 жніўня 2006 года.

Адміністрацыйны падзелПравіць

Абшчына Плошча, км² Насельніцтва Карта
1[ап 1] Андрыевіца 283 5,071  
2 Бар 598 42,048
3 Біела-Поле 924 46,051
4 Будва 122 19,218
5 Бэранэ 544 28,305
6 Гусінье 486 13,108
7 Данілаўград 501 18,472
8 Жабляк 445 3,569
9 Калашын 897 8,380
10 Котар 335 22,601
11 Мойкавац 367 8,622
12 Нікшыч 2065 72,443
13 Падгорыца 1399 185,937
14 Петніца 173 5,665
15 Плаў 486 13,108
16 Плеўля 1346 30,786
17 Плужыне 854 3,246
18 Рожае 432 22,964
19 Улцынь 255 19,921
20 Херцэг-Нові 235 30,864
21 Ціват 46 14,031
22 Цэтынэ 899 16,657
23 Шаўнік 553 2,070
  1. Нумары абшчын адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.

Узброеныя сілыПравіць

НасельніцтваПравіць

Колькасць, рассяленнеПравіць

Па дадзеных перапісу 2011 г. у Чарнагорыі пражывае 676 872 чалавекі.

ГарадыПравіць

Нацыянальны складПравіць

Нацыянальны склад насельніцтва паводле дадзеных 2011:

¹ — чарнагорцы і сербы, якія вызнаюць іслам

МовыПравіць

Родныя мовы:

Рэлігійны складПравіць

Рэлігія:

Транспарт і сувязьПравіць

Гарадскі транспарт у Чарнагорыі развіты слаба. Міжгароднія аўтобусныя перавозкі з-за састарэласці транспарту і гарыстага рэльефу краіны часта здзяйсняюцца не па раскладзе.

У краіне функцыянуе два міжнародныя аэрапорты. Аэрапорт Падгорыца арыентаваны ў асноўным на рэгулярныя рэйсы, а Ціват — на чартарныя. Нацыянальны авіяперавозчык Чарнагорыі — Montenegro Airlines здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы.

ЭканомікаПравіць

Значную ролю ў эканоміцы краіны адыгравае турызм. Вельмі папулярныя міжнародныя курорты ў гарадах Херцаг-Нові, Будва, Бечычы, Петравац, а таксама гістарычныя і прыродныя славутасці — горад Котар на беразе Котарскага заліва, былая сталіца Цэтынэ, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Еўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 метраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах).

КультураПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі