Герб Чарнагорыі — адзін з афіцыйных знакаў Чарнагорыі нараўне са сцягам і гімнам.[1] Ён прыняты парламентам Чарнагорыі на паседжанні, якое адбылося 12 ліпеня 2004 года. Новы герб замяніў знак часоў 1990-х, на якім быў намаляваны срэбны двухгаловы арол (замест цяперашняга залатога). Герб займае цэнтральнае месца на дзяржаўным сцягу, які таксама быў прыняты ў 2004 годзе.

Герб Чарнагорыі
Дэталі
Заснаванне 12 ліпеня 2004

Зноскі

Гл. таксама правіць

Гербы былых югаслаўскіх рэспублік