Сербія і Чарнагорыя
Сербія і Чарнагорыя, афіцыйна Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі, (таксама званая неафіцыйна Малая Югаславія) — дзяржава ў Еўропе, у цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава; вольны канфедэратыўны саюз двух рэспублік — Сербіі і Чарнагорыі, які існаваў у 2003—2006 г. Была ўтворанна ў 2003 годзе як правапераемнік існаваўшай у 1992—2003 г. Саюзнай Рэспублікі Югаславія.
Гістарычная дзяржава | |||||
Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Државна Заједница Србија и Црна Гора Državna zajednica Srbija i Crna Gora | |||||
|
|||||
Гімн: «Хеј, Словени» | |||||
2003 — 2006
|
|||||
Сталіца | Бялград | ||||
Мова(ы) | сербская | ||||
Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
Грашовая адзінка |
сербскі дынар (Сербія) еўра (Чарнагорыя і Косава) |
||||
Плошча | 102.350 км² (2006) | ||||
Насельніцтва | 10.832.545 (2006) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сербія і Чарнагорыя, дзве з шасці саюзных рэспубалік былой федэратыўнай дзяржавы Югаславія (Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія), дашлі да дамовы аб супрацоўніцтве толькі ў некаторых палітычных абласцях (напрыклад, абарончы саюз і міжнароднае прадстаўніцтва). Кожная дзяржава мела сваё ўласнае заканадаўства і эканамічную палітыку, а пазней — валюту, мытню і іншыя дзяржаўныя атрыбуты. Саюз афіцыйна не меў агульнай сталіцы — але большасць урадавых органаў знаходзілася ў сталіцы Сербіі Бялградзе, некаторыя былі ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы.
Канстытуцыя саюза была прынята 4 лютага 2003 года, і кожная з рэспублік мела права атрымаць поўную незалежнасць паводле вынікаў рэферэндума.
Сербія і Чарнагорыя распалася ў чэрвені 2006 пасля абвяшчэння 3 чэрвеня незалежнасці Чарнагорыяй, а 5 чэрвеня — Сербіяй. Тым самым адбыўся канчатковы распад Югаславіі.