Рэферэ́ндум[1] (ад лац.: Referendium) — форма непасрэднага волевыяўлення грамадзян, якая выяўляецца ў галасаванні па найбольш значных пытаннях агульнадзяржаўнага, рэгіянальнага або мясцовага маштабу. Рэферэндум — найважнейшы інстытут прамой дэмакратыі. Уяўляе сабой непасрэдную праватворчасць народа. Рэферэндум — гэта адзін са спосабаў ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, важных для дзяржавы і для кожнага асобнага грамадзяніна. Прынятае чалавекам рашэнне ўплывае на вынік працэдуры і павінна быць падмацавана дасведчанасцю (інфармаванасцю) па дадзеным пытанні.

Умовы правядзення рэферэндуму і яго працэдура рэгулююцца канстытуцыямі і заканадаўствам адпаведных краін.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рэферэндум // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 637. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.