Рэспубліка Косава

Косава (алб.: Kosova ці Kosovë, сербск.: Косово) — спрэчная тэрыторыя і часткова прызнаная дзяржава, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Краіна абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў лютым 2008 года, прыняўшы назву «Рэспубліка Косава». Сербія прызнае абраны ўрад Косава легітымнай адміністрацыяй і лічыць тэрыторыю сваёй уласнай Аўтаномнай правінцыяй Косава і Мятохіі. Па дадзеных ацэнак 2014 года насельніцтва Косава складае больш за 1,8 млн жыхароў. Прышціна — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне.

Рэспубліка Косава
алб.: Republika e Kosovës
сербск.: Република Косово
Flag of Kosovo.svg Герб Косава
Сцяг Косава Герб Косава
Kosovo-europe locator.png
Гімн: «Evropa»
Дата заснавання 2 ліпеня 1990
Абвяшчэнне незалежнасці 17 лютага 2008 (ад Сербіі)
Афіцыйныя мовы Албанская, сербская
Сталіца Прышціна
Найбуйнейшыя гарады Прышціна, Прызрэн, Ферызай, Печ, Гякава
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Асамблеі
Хашым Тачы
Альбін Курці
Кадры Весель
Плошча
• Усяго

10.908 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

1.859.203 чал.
1.733.842[1] чал.
159 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва

$17,780 млрд
$9.570
ВУП (намінал)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва

$7,813 млрд
$4.420
ІРЧП (2014) 0,786 (высокі) ()
Этнахаронім Касавары
Валюта Еўра (€, EUR)[2]
Код ISO (Alpha-2) XK
Код ISO (Alpha-3) XKS
Код МАК KOS
Тэлефонны код +383
Часавыя паясы +1
  1. Без уліку Паўночнага Косава
  2. Не ўваходзіць у Еўразону і не мае з ёю афіцыйнага дагавора

Косава, якое не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Сербіяй на поўначы і ўсходзе, Паўночнай Македоніяй і Албаніяй на поўдні і Чарнагорыяй на захадзе.

У старажытныя часы на тэрыторыі Косава знаходзілася каралеўства дарданцаў і пазней рымская правінцыя Дарданія. У сярэднявеччы рэгіён быў часткай Візантыйская імперыі, Балгарскага царства і Сербіі, а бітва на Косавым полі 1389 года шырока разглядаецца як адзін з вызначальных момантаў сярэднявечнай гісторыі Сербіі. З 15 да пачатку 20 стагоддзя Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а ў канцы 19 стагоддзя стала цэнтрам албанскага руху за незалежнасць і Прызрэнскай лігі. У выніку паразы ў Першай балканскай вайне (1912—1913) Асманская імперыя саступіла Косаўскі вілает Балканскай лізе; большая частка тэрыторыі была далучана да каралеўства Сербія, а заходняя частка — да каралеўства Чарнагорыя, але пасля Першай сусветнай вайны абедзьве краіны далучыліся да каралеўства Югаславія. Пасля перыяду югаслаўскага ўнітарызму ў Каралеўстве канстытуцыя Югаславіі ўсталявала пасля Другой сусветнай вайны аўтаномную правінцыю Косава і Мятохіі ў складзе югаслаўскай рэспублікі Сербіі.

Доўгатэрміновая этнічная напружанасць паміж албанскім і сербскім насельніцтвам Косава паўплывалі на падзел правінцыі па этнічнай прыкмеце ў выніку міжэтнічнага гвалту, кульмінацыяй якога стала Косаўская вайна ў 1998—1999 гадах у межах больш шырокіх рэгіянальных Югаслаўскіх войнаў. Вайна скончылася ваенным умяшаннем НАТА, якія прымусілі Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія вывесці свае войскі з Косава, якое стала пратэктаратам ААН паводле рэзалюцыі СБ ААН 1244. 17 лютага 2008 года асамблея Косава абвясціла незалежнасць краіны, якая з таго часу атрымала прызнанне суверэннасці з боку Міжнароднае прызнанне Косава 93 з 193 дзяржаў-членаў ААН[1][2] і Тайвані (Рэспублікі Кітай). Сербія не прызнае Косава ў якасці дзяржавы, але, паводле Брусэльскага пагаднення 2013 года яна прызнала законнасць інстытутаў Косава. Асноўнымі народамі, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, з’яўляюцца косаўскія албанцы, якія складаюць большасць насельніцтва, і косаўскія сербы. Па еўрапейскіх стандартах Косава з’яўляецца беднай краінай з высокім узроўнем беспрацоўя, якая да гэтага часу цалкам не аднавілася пасля мінулага канфлікту.

ГісторыяПравіць

Ранняя гісторыя (да 839 года)Правіць

Сярэднявечны перыяд (839—1455 гады)Правіць

Балгарскае царства (839—1241 гады)Правіць

Візантыйская імперыя (1018—1180 гады)Правіць

Сербія (1180—1455 гады)Правіць

Асманскі перыяд (1455—1912 гады)Правіць

Косава ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі ад 1455 да 1912 года, спачатку як частка Румеліі, ад 1864 году як самастойная правінцыя. Падчас Вялікай Вайны 16831699 гадоў тэрыторыя Косава была на кароткі час захопленая аўстрыйскімі войскамі. У 1690 годзе сербскі патрыярх Арсень III вывеў 37 000 сямей з Косава. Перасяленні праваслаўных хрысціян з Косава працягнуліся ў XVIII стагоддзі. У 1766 годзе ўлады Атаманскай імперыі зліквідавалі інстытут Сербскага патрыярхату, пасля чаго становішча праваслаўных насельнікаў усёй Сербіі моцна пагоршылася. Албанская шляхта прыняла іслам, што забяспечыла ёй пасады чыноўнікаў у імперыі. На канец XIX стагоддзя мусульман у Косаве стала нават больш за праваслаўных. У XIX стагоддзі на Балканах прачнуўся этнічны нацыяналізм, і ў Косаве ім стаў албанскі нацыяналізм.

20 стагоддзеПравіць

Балканскія войныПравіць

Міжваенны перыяд і Другая сусветная вайнаПравіць

Аўтаномія ў складзе Югаславіі (1946—1991 гады)Правіць

1990-я гадыПравіць

Сучасны перыяд (з 1999 года)Правіць

Дзяржаўны лад і палітыкаПравіць

 
Дзеючы прэм’ер-міністр Косава Іса Мустафа.

Выканаўчая ўладаПравіць

Самая ўплывовая партыя ў Косаве — Дэмакратычная ліга Косава, якая пачала сваю дзейнасць напачатку 1990-х у якасці бяззбройнага супраціву палітыцы Мілошавіча.

Заканадаўчая ўладаПравіць

 
Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Асамблеі склікання 2014 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
Колер Партыя Месцаў
Урадавыя партыі
Дэмакратычная партыя 37
Дэмакратычная ліга 30
Сербскі спіс 9
Турэцкая дэмакратычная партыя 2
Кааліцыя Вакат 2
Апазіцыйныя партыі
Самавызначэнне 16
Альянс за будучыню Косава 11
Ініцыятыва за Косава 6
Іншыя дробныя партыі 7
Усяго месцаў 120

Судовая ўладаПравіць

Адміністрацыйны падзелПравіць

Акруга Абшчыны Плошча, км² Насельніцтва Карта
Гніланская Віція, Г’ілані, Каменіца, Клокат, Партэш, Ранілуг 1206 180,783  
Г’якоўская Г’якова, Дэчані, Раховец, Юнік 1129 194,672
Косаўска-Мітровіцкая Вучытрн, Звечан, Зубін-Паток, Косаўска-Мітровіца, Лепасавіч, Паўночная Косаўска-Мітровіца, Србіца 2077 272,247
Печская Істок, Кліна, Печ 1365 174,235
Прызрэнская Драгаш, Малышава, Мамуша, Прызран, Сува-Рака 1397 331,670
Прышцінская Абіліч, Глагавац, Грачаніца, Косава-Поле, Ліплян, Нова-Брдо, Падуева, Прышціна 2470 477,312
Урошавацкая Джэнерал-Янкавіч, Качанік, Урошавац, Штрпцэ, Штымле 1030 185,806

Фізіка-геаграфічная характарыстыкаПравіць

Геаграфічнае становішчаПравіць

НасельніцтваПравіць

Колькасць, рассяленнеПравіць

Паводле Статыстычнага агенцтва Косава[3], агульная колькасць насельніцтва Косава складае ад 1 900 000 да 2 200 000.

ГарадыПравіць

Нацыянальны складПравіць

 
Этнічны склад Косава ў 2005 паводле АБСЕ.

Нацыянальны склад насельніцтва паводле дадзеных 2005:

Рэлігійны складПравіць

Пануе іслам (сунізм) — галоўным чынам сярод албанцаў. Ад 100 000 да 120 000 складаюць праваслаўныя (Сербскай праваслаўнай царквы).

ЭканомікаПравіць

Косава — адзін з самых слаба развітых краёў у Еўропе. У Югаславіі Косава была самай адсталай часткай.

СпортПравіць

Некалькі спартыўных асацыяцый сфармаваны ў Косава ў 2003 годзе згодна закону пра спорт № 2003/24, прынятым Асамблеяй Косава.

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць