Свабода веравызнання

Свабода веравызнання — права вызнаваць і практыкаваць кожную рэлігію. Гістарычна паняцце пашыралася і цяпер свабода веравызнання звычайна разумеецца таксама як права не вызнаваць і не практыкаваць ніякай рэлігіі, прапаведаваць рэлігійныя ці іншыя светапогляды.

Храналогія

правіць
  • Старажытная Персія (VI ст. да н.э.) — Кір
  • Старажытная Індыя (III ст. да н.э.) — Ашока
  • Старажытны Рым — талерантнасць да тых, хто прызнаў побач сваіх таксама і рымскіх багоў.
  • 313 — Міланскі эдыкт: ліст імператараў Канстанціна і Ліцынія, які абвяшчаў рэлігійную талерантнасць у Рымскай імперыі.
  • пасля 1206 — Вялікая Яса Чынгісхана, якой сярод іншага абвешчана абмежаваная верацярпімасць: не забаранялася верыць у сваіх багоў, але патрабавалася верыць у адзінага Бога.
  • 1568 — закон пра свабоду сумлення і веравызнання, прыняты парламентам Венгрыі ў Тордзе.
  • 1573 — Варшаўская канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай.
  • 1598—1685 — дзеянне Нантскага эдыкта пра верацярпімасць да гугенотаў у Францыі.
  • 1689 — Акт пра верацярпімасць у Англіі.
  • 1789 — дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна ў Францыі.
  • 1791 — свабода веравызнання замацавана Першай папраўкай да Канстытуцыі ЗША.
  • 1844 — эдыкт пра верацярпімасць у Святой Зямлі.
  • 17 красавіка 1905 г. — імператарскі ўказ пра зацвярджэнне асноваў верацярпімасці ў Расіі.
  • 17 кастрычніка 1906 г. — імянны найвышэйшы ўказ, дадзены Сенату «Пра парадак стварэння і дзеяння стараверскіх і сектанцкіх суполак і пра правы і абавязкі сектантаў, што ўваходзяць у склад абшчын паслядоўнікаў стараверскай згоды і адыйшлі ад праваслаўя».
  • 14 снежня 1906 г. — адменены артыкул 185 Крымінальнага кодэкса Расійскай імперыі, які караў за адпадзенне ад хрысціянства ў нехрысціянства.
  • 1917 — адмена мяжы аселасці.
  • 1918 — аддзяленне царквы ад дзяржавы ў Савецкай Расіі (Дэкрэт пра аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы).

Міжнародны дзень рэлігійнай свабоды

правіць

27 кастрычніка — Міжнародны дзень свабоды веравызнання, у памяць гібелі «бостанскіх мучанікаў», групы квакераў, пакараных пурытанамі ў Бостане за рэлігійныя перакананні паводле заканадаўчых актаў калоніі Масачусецкага заліва ў 1659—1661 гадах.

Сучасныя праблемы

правіць

У штогадовым дакладзе за 2011 год Камісія Злучаных Штатаў па міжнароднай рэлігійнай свабодзе назвала 14 краін «краінамі, якія выклікаюць асаблівую заклапочанасць». Старшыня камісіі адзначыў, што гэта краіны, чые паводзіны характарызуюць іх як найгоршых у свеце парушальнікаў рэлігійнай свабоды і парушальнікаў правоў чалавека. Чатырнаццаць названых краін — Бірма, Кітай, Егіпет, Эрытрэя, Іран, Ірак, Нігерыя, Паўночная Карэя, Пакістан, Саудаўская Аравія, Судан, Туркменістан, Узбекістан і В’етнам. Іншыя краіны, уключаны ў спіс назірання камісіі — Афганістан, Беларусь, Куба, Індыя, Інданэзія, Лаос, Расія, Самалі, Таджыкістан, Турцыя і Венесуэла. Ёсць занепакоенасць у сувязі з абмежаваннямі на публічную рэлігійную вопратку ў шэрагу еўрапейскіх краін (у тым ліку на хіджабы, ярмолкі і хрысціянскія крыжы).

Паводле артыкула 18 Міжнароднага пакта ААН пра грамадзянскія і палітычныя правы, свабода веравызнання можа абмяжоўвацца законам, калі гэта неабходна для грамадскай бяспекі, парадку, здароўя і маралі, а таксама асноўных правоў іншых асоб.

Свабода веравызнання як прававое паняцце звязаная, але не ідэнтычная верацярпімасці, аддзяленню царквы ад дзяржавы, свецкай дзяржаве.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць