Канстытуцыя ЗША (англ.: United States Constitution) — асноўны закон ЗША, які мае вышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя ЗША была прынятая 17 верасня 1787 г. на Канстытуцыйным Канвенце ў Філадэльфіі і пасля ратыфікаваная ўсімі трынаццаццю існавалымі тады амерыканскімі штатамі. Лічыцца першай у свеце канстытуцыяй у сучасным разуменні. Складаецца з сямі артыкулаў, за час дзеяння Канстытуцыі былі прынятыя дваццаць сем паправак, якія з’яўляюцца яе неад’емнай часткай.

Канстытуцыя ЗША
Першая старонка арыгінальнага тэксту Канстытуцыі
Першая старонка арыгінальнага тэксту Канстытуцыі
Ратыфікаваны 21 чэрвеня 1788
Аўтар Дэлегаты Філадэльфійскага канвента
Завяральнікі 39 з 55 дэлегатаў Філадэльфійскага канвента
Мэта стварэння Нацыянальная канстытуцыя для замены Артыкулаў Канфедэрацыі

Гісторыя прыняцця правіць

Прыняцце Канстытуцыі ЗША — гэта вынік барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Цалкам тэкст асноўнага закона дзяржавы, адобранага Кангрэсам Канфедэрацыі, быў гатовы да 17 верасня 1787 г. Мэтай Канстытуцыі стала юрыдычнае афармленне новай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі.

Змест правіць

У аснове Канстытуцыі ЗША ляжыць прынцып раздзялення ўлад паміж заканадаўчай (кангрэс), выканаўчай (прэзідэнт) і судовай (вярхоўны суд і ніжэйстаячыя суды) галінамі. Тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Штатам ЗША даюцца шырокія правы ў галіне заканадаўства.

Канстытуцыя ЗША — параўнальна кароткі дакумент. У ім змяшчаецца прыблізна 7 тыс. слоў. Структурна Канстытуцыя цяпер уключае прэамбулу, сем артыкулаў і дваццаць сем паправак. Дакумент адносіцца да ліку «жорсткіх», паколькі змяняецца ў больш складаным парадку, чым звычайныя законы: за час дзеяння нарматыўнага прававога акта былі прынятыя і ўступілі ў сілу толькі 27 паправак.

Першыя дзесяць з іх неафіцыйна называюцца Білем аб правах, які замацаваў найважнейшыя правы і свабоды чалавека, што практычна адсутнічалі ў першапачатковым тэксце Канстытуцыі. Наступныя папраўкі тычыліся пытанняў выбарчага права, расавага і нацыянальнага раўнапраўя грамадзян, пераемнасці ўлады ў выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў прэзідэнта, асобных пытанняў правасуддзя і г.д.

У адрозненне ад канстытуцыйнай практыкі большасці іншых краін, папраўкі, прынятыя да Канстытуцыі ЗША, не ўключаюцца непасрэдна ў яе тэкст, а публікуюцца дадаткова да яго.

Cкладаная працэдура ўнясення паправак абумовіла таксама адсутнасць у ёй многіх інстытутаў, якія сталі ў цяперашні час традыцыйнымі ў агульнасусветнай практыцы канстытуцыяналізму, такіх як кампетэнцыя Вярхоўнага суда пры ажыццяўленні канстытуцыйнага кантролю, асновы прававога статусу палітычных партый, сацыяльныя правы грамадзян і інш. У сілу гэтага канстытуцыйныя прабелы папаўняюцца актамі Кангрэса і прэзідэнта, канстытуцыйнымі звычаямі, традыцыямі, судовымі прэцэдэнтамі.

Уплыў правіць

Канстытуцыя ЗША — гэта палітыка-прававы акт, які значна паўплываў на канстытуцыі многіх краін свету і паклаў пачатак сучаснаму разуменню канстытуцыі як у матэрыяльным, так і ў фармальным сэнсе.

Арыгінальны экзэмпляр правіць

Літаратура правіць

  • Нарысы амерыканскай гісторыі / Рэд.: Г. Сіннкота і інш., пер. Л. Калабан. — Вена: Інфарм. агенцтва ЗША, 1993(?). — 406 с.: іл.

Спасылкі правіць