Муніцыпалітэт
Муніцыпалітэт (ням.: Munizipalität, фр.: municipalité, ад лац.: municipium) — самакіравальная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з выразна вызначанай тэрыторыяй і насельніцтвам, якое пражывае на гэтай тэрыторыі (звычайна група населеных пунктаў, горад, пасёлак ці вёска) .
Фактычна, у розных краінах свету муніцыпалітэтамі называюць два тыпы адміністрацыйных адзінак: Гарадскія муніцыпалітэты — адміністрацыйныя адзінкі, якія ўключаюць галоўным чынам тэрыторыю (звычайна буйнога) горада і суіснуюць з адміністрацыйнымі адзінкамі таго ж узроўню, якія ўключаюць пераважна сельскія раёны. У такіх выпадках органамі кіравання звычайна з'яўляюцца мэр і гарадскі савет (ці муніцыпальны савет).
У некаторых краінах муніцыпалітэт з'яўляецца адзінай адміністрацыйнай адзінкай пэўнага ўзроўню (звычайна 2-га ці 3-га), незалежна ад наяўнасці і колькасці ў іх гарадоў. У многіх з такіх краін муніцыпалітэт — найменшая адміністрацыйная адзінка, якая кіруецца выбарнымі органамі. У такіх выпадках паняцце муніцыпалітэт з'яўляецца сінонімам паняццяў абшчына, камуна і воласць і выкарыстоўваецца ў беларускай мове, толькі калі ў арыгінальнай мове выкарыстоўваецца аналагічнае слова. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што ў некаторых мовах адпаведнае слова (напрыклад, англ.: municipality) з'яўляецца асноўным словам для перадачы адміністрацыйных адзінак мясцовага ўзроўню і, у прыватнасці, для перакладу слоў «камуна» і «абшчына».
У Расіі ўжываецца тэрмін муніцыпальнае ўтварэнне, якое выкарыстоўваецца як агульнае слова для тых адміністрацыйных адзінак, якія адрозніваюцца ад суб'ектаў федэрацыі (гэта значыць 2-га ці 3-га ўзроўняў) і ў якіх існуе самакіраванне. У некаторых выпадках (напрыклад, у Яраслаўлі), муніцыпалітэтам называецца гарадскі парламент[1].
У іншых краінах
правіцьМуніцыпалітэт з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай наступных краін свету:
2-гі ўзровень
правіць- Муніцыпалітэты Азербайджана (азерб.: bələdiyyə(lər))
- Муніцыпалітэты Анголы (парт.: município(s))
- Муніцыпалітэты Бразіліі (парт.: municípios)
- Муніцыпалітэты Бермудаў (англ.: municipalities) — 2 гарады
- Муніцыпалітэты Венесуэлы (ісп.: municipios)
- Муніцыпалітэты Гватэмалы (ісп.: municipios)
- Муніцыпалітэты Гандураса (ісп.: municipios)
- Муніцыпалітэты Грузіі (груз. მუნიციპალიტეტი)
- Муніцыпалітэты Дамініканскай Рэспублікі (ісп.: municipios)
- Гарадскія муніцыпалітэты Інданезіі (індан.: kota)
- Муніцыпалітэты Камбоджы (кхмер.: ក្រុង, кронг) — гарады
3-ці ўзровень
правіць- Муніцыпалітэты Аргенціны (ісп.: municipio(s))
- Муніцыпалітэты Балівіі (ісп.: municipios)
- Муніцыпалітэты Зімбабвэ (англ.: municipalities)
4-ы ўзровень
правіць- Муніцыпалітэты Іспаніі (ісп.: municipios)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Муніцыпалітэт горада Яраслаўля Архівавана 17 кастрычніка 2015.
Спасылкі
правіць- Муниципальные учреждения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.