Катайконім

(Пасля перасылкі з Этнахаронім)

Катайко́нім (ад стар.-грэч.: κάτοικος — «жыхар» і -ώνυμον«назва»), дэмонім або этнікон — назва жыхароў пэўнай мясцовасці, суаднесеная з тапонімам. Напрыклад, Магілёў — магілёўцы, Віцебск — віцябляне, Полацк — палачане, Смаленск — смаляне, Гомель — гамельчукі або гомельцы, Мазыр — мазыране, Кіеў — кіяне, Горадня — гарадзенцы, Вільня — віленчукі, Менск — менчукі, Слонім — слонімцы, Слуцк — случакі, Бабруйск — бабруйцы, Берасце — берасцюкі або берасцейцы, Пінск — пінчукі, Палессе — палешукі, Падляшша — падляшукі або падляшцы, Загароддзе — загародцы, Зарэчча — зарэчанцы, Валынь — валынцы, Буг — забужцы, Нёман — занямонцы, Дзясна — задзясенцы.

Літаратура правіць

  • Березович Е. Л. Славянские оттопонимические названия жителей: ассоциативно-деривационная и фразеологическая семантика // Славянское языкознание. XVI Международный съезд славистов. Белград, 20–27 августа 2018 г. Доклады российской делегации. — ИСл РАН, 2018. — С. 7–34.
  • Горпинич В. О. Назви жителів в українській мові. Київ, головне видавництво видавничого об'єднання «Вища школа», 1979.