Спіс кодаў МАК
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Коды МАК — трохлітарныя абрэвіятуры, вызначаныя Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) для ўсіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (НАК) і іншых груп спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях сучаснасці. Хоць за іх аснову былі прыняты стандартныя коды ISO 3166-1, яны не заўсёды супадаюць.
Бягучыя коды
правіцьНявыкарыстаныя коды
правіцьКоды колішніх НАК
правіцьКод | Краіна / абазначэнне МАК | Перыяд выкарыстання | Заўвагі | |
---|---|---|---|---|
AHO | Нідэрландскія Антыльскія астравы | 1952 | 2008 | У 2010 годзе тэрыторыя астравоў была падзелена на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі ў складзе Нідэрландскага каралеўства. |
BOH | Багемія | 1900 | 1912 | На той момант краіна была часткай Аўстра-Венгрыі. У наш час галоўным чынам Чэхія (CZE) |
BOR | Паўночнае Барнеа | 1952 | Цяпер уваходзіць у склад Малайзіі (MAS) | |
BWI | Федэрацыя Вест-Індыі | 1960 | Цяпер падзелена на некалькі незалежных дзяржаў | |
FRG | ФРГ | 1968 | 1988 | Выкарыстоўваўся для абазначэння Заходняй Германіі. Нягледзячы на тое, што пасля аб'яднання Германіі назва засталася ранейшай, код змяніўся |
GDR | ГДР | 1968 | 1988 | Цяпер уваходзіць у склад Германіі (GER) |
MAL | Малая | 1956 | 1960 | Цяпер уваходзіць у склад Малайзіі (MAS) |
SAA | Саар | 1952 | Цяпер уваходзіць у склад Германіі (GER) | |
SCG | Сербія і Чарнагорыя | 2004 | 2006 | Цяпер падзелена на Сербію (SRB) і Чарнагорыю (MNE) |
TCH | Чэхаславакія | 1920 | 1992 | Цяпер падзелена на Славакію (SVK) і Чэхію (CZE) |
UAR | ААР | 1960 | 1968 | Цяпер падзелена на Егіпет (EGY) і Сірыю (SYR) |
URS | СССР | 1952 | 1988 | Цяпер падзелены на некалькі незалежных дзяржаў |
YAR | Паўночны Емен | 1984 | 1988 | Цяпер уваходзіць у склад Емена (YEM) |
YMD | Паўднёвы Емен | 1988 | Цяпер уваходзіць у склад Емена (YEM) | |
YUG | Югаславія | 1920 | 1992 | Цяпер падзелена на некалькі незалежных дзяржаў |
Коды пераназваных краін
правіцьКод | Краіна / абазначэнне МАК | Перыяд выкарыстання | Заўвагі | |
---|---|---|---|---|
BIR | Бірма | 1948 | 1988 | У наш час М'янма (MYA) |
CEY | Цэйлон | 1948 | 1972 | У наш час Шры-Ланка (SRI) |
DAH | Дагамея | 1972 | У наш час Бенін (BEN) | |
HBR | Брытанскі Гандурас | 1968 | 1972 | У наш час Беліз (BIZ) |
NRH | Паўночная Радэзія | 1964 | У наш час Замбія (ZAM) | |
RHO | Радэзія | 1928 | 1964 | У наш час Зімбабвэ (ZIM) |
ROC | Кітайская Рэспубліка | 1932 | 1976 (ЗАГ) | У наш час Кітай (CHN) і Тайвань (TPE) |
VOL | Верхняя Вольта | 1972 | У наш час Буркіна-Фасо (BUR) | |
YUG | Югаславія | 1996 | 2002 | Пераназвана ў Сербія і Чарнагорыя (SCG) |
ZAI | Заір | 1984 | 1996 | У наш час ДР Конга (COD) |
Спецыяльныя коды
правіцьГэтыя коды выкарыстоўваліся для абазначэння алімпійскіх камітэтаў, якія не прадстаўлялі толькі адну краіну. У наш час гэтыя коды не ўжываюцца, але могуць ізноў выкарыстоўвацца.
Код | Краіна / абазначэнне МАК | Перыяд выкарыстання | Заўвагі | |
---|---|---|---|---|
ANZ | Аўстралазія | 1908 | 1912 | Гэта каманда прадстаўляла на Гульнях Аўстралію і Новую Зеландыю |
EUA | Аб'яднаная германская каманда | 1956 | 1964 | Гэта каманда прадстаўляла на Гульнях ГДР, Заходні Берлін і ФРГ |
EUN | Аб’яднаная каманда | 1992 З | 1992 | Пасля распаду СССР 12 былых рэспублік аб'ядналіся для ўдзелу ў Гульнях |
IOA | Індывідуальныя алімпійскія атлеты | 2000 | Гэты код выкарыстоўваўся для абазначэння спартсменаў з Усходняга Тымора, якім не дазволілі прадстаўляць сваю краіну | |
IOA | Незалежныя алімпійскія атлеты | 2012 | Гэты код выкарыстоўваўся для абазначэння спартсменаў з Кюрасаа і Паўднёвага Судана, бо да пачатку спаборніцтваў у гэтых краінах не існавала Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў | |
IOP | Незалежныя алімпійскія ўдзельнікі | 1992 | Гэты код выкарыстоўваўся для спартсменаў з Югаславіі, якім з-за санкцый ААН не дазволілі прадстаўляць сваю краіну | |
ZZX | Змяшаная каманда | 1896 | 1904 | Гэты код ужываўся ў камандных відах спорту, калі ў адной групе ўдзельнічалі спартсмены з розных краін |
Спасылкі
правіць- Артыкул Біла Малана пра коды МАК Архівавана 8 жніўня 2010. (англ.)
- База даных сайта МАК (англ.)