Фінляндыя на Алімпійскіх гульнях

Фінляндыя ўпершыню прыняла ўдзел у Алімпійскіх Гульнях у 1908 годзе, на летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане. З тых часоў Фінляндыя ўдзельнічала ва ўсіх алімпіядах і застаецца адной з краін, якія ні разу не прапусцілі Алімпійскія гульні і ніколі не ўдзельнічалі ў байкотах гульняў. Нягледзячы на тое, што Фінляндыя да 1917 года з'яўлялася часткай Расійскай імперыі, Фінляндыя выступала на летніх гульнях 1908 і 1912 гадоў як самастойная дзяржава. Нацыянальны алімпійскі камітэт Фінляндыі створаны ў 1907 годзе.

Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:FIN
НАК:Алімпійскі камітэт Фінляндыі
Афіцыйны сайт
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
1908 · 1912 · 1920 · 1924 · 1928 · 1932 · 1936 · 1948 · 1952 · 1956 · 1960 · 1964 · 1968 · 1972 · 1976 · 1980 · 1984 · 1988 · 1992 · 1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях
1924 · 1928 · 1932 · 1936 · 1948 · 1952 · 1956 · 1960 · 1964 · 1968 · 1972 · 1976 · 1980 · 1984 · 1988 · 1992 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014

Фінляндыя была таксама краінай — арганізатарам XV Летніх Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі ў 1952 годзе.

Фінскія атлеты заваявалі ў агульнай складанасці 450 алімпійскіх медалёў ўсіх катэгорый: 299 медалёў на летніх гульнях (пераважна ў лёгкай атлетыцы і барацьбе) і 151 медаль на зімовых гульнях (пераважна ў лыжных відах спорту).

Самым тытулаваным фінскім спартсменам у гісторыі Алімпійскіх гульняў з'яўляецца «лятучы фін» Паава Нурмі, на рахунку якога 9 залатых і 3 сярэбраныя ўзнагароды ў бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі.

Медаль Летнія гульні Зімовыя гульні Усяго
101
41
142
83
58
141
115
52
167
Усяго
299
151
450

На зімовых Алімпійскіх гульнях 1952, якія праходзілі ў Осла, Нарвегія, быў прадстаўлены паказальным відам спорту хакей з мячом. Зборная Фінляндыі заняла трэцяе месца.

Па традыцыі, прэзідэнт Фінляндыі і прэм'ер-міністр Фінляндыі не наведваюць алімпійскія спаборніцтвы, якія праводзяцца ў іншых краінах, адначасова.

Спасылкі правіць