Осла (нарв.: Oslo, [↓ʊʂˈlʊ] альбо [↓ʊsˈlʊ]), з 1624 па 1877 — Хрысціянія (нарв. Christiania), з 1877 па 1924 — Крысціянія (нарв. Kristiania) — сталіца і самы буйны горад Нарвегіі. Осла з'яўляецца эканамічным і палітычным цэнтрам краіны. Ён таксама з'яўляецца цэнтрам нарвежскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасці і суднаходства, важным цэнтрам марской прамысловасці і марскога гандлю ў Еўропе. У горадзе размешчаны офісы шматлікіх кампаній, якія ўваходзяць у марскі сектар, а некаторыя з якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у свеце суднаходных кампаній, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.

Горад
Осла
нарв.: Oslo
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Рэгіён
Фюльке
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1048
Першая згадка
Ранейшыя назвы
да 1624Осла (Асло)
да 1897Хрысціянія
да 1925Крысцыянія
Плошча
454 км²
Вышыня цэнтра
23 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
613 285 [1] чалавек (2012)
Шчыльнасць
1292 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+47 22
Паштовыя індэксы
0001–1299
Афіцыйны сайт
oslo.kommune.no
(нарв.)(англ.)
Осла на карце Нарвегіі
Осла (Нарвегія)
Осла

Станам на студзень 2014 года горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек[2]. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных гарадоў у Еўропе[3].

Гісторыя

правіць

У зборы саг «Круг Зямны» ісландскага скальда Сноры Стурлусана згадваецца, што Осла заснаваў Харальд III ў 1048 годзе[4]. Падчас археалагічных раскопак былі знойдзены хрысціянскія пахаванні, якія адносяцца прыкладна да 1000 года. Назва Осла (Oslo) — «вусце Ло» (нарвежскае os — «вусце», Lo — назва ракі) дадзена па размяшчэнні горада.

У Сярэднія стагоддзі горад складаўся з двух крэпасцей — каралеўскага замка і біскупскага. У межах гарадскіх сцен знаходзіліся 9 цэркваў, адзін шпіталь, каля 400 драўляных дамоў гандляроў і рамеснікаў. Кароль Хокан V назваў Осла сталіцай Нарвегіі ў 1299 годзе і пабудаваў тут крэпасць Акерсхус. У гады Высокага Сярэднявечча Осла стаў важным гандлёвым пунктам, займеўшы сувязі з Ганзай. Колькасць насельніцтва павялічылася ўдвая да 3500 чалавек.

Праз стагоддзе Нарвегія пачала слабець у выніку асабістай уніі з Даніяй, і роля Осла зводзілася да правінцыйнага адміністрацыйнага цэнтра, у той час як агульны манарх пражываў у Капенгагене. Той факт, што ўніверсітэт Осла быў заснаваны толькі ў 1811 годзе вырабіў негатыўны ўплыў на развіццё краіны.

Осла быў разбураны некалькі разоў у выніку пажару, і пасля чатырнаццатага падобнага бедства ў 1624 годзе, кароль Крысціян IV загадаў перабудаваць горад на новым месцы, праз заліў, побач з замакам Акерсхус. Новае паселішча атрымала назву Хрысціянія. У 1814 годзе Хрысціянія стала сапраўднай сталіцай, калі саюз з Даніяй быў ануляваны.

Шматлікія славутасці былі пабудаваны ў горадзе ў XIX стагоддзі: Каралеўскі палац (18251848), будынак Стортынга (18611866), універсітэт, нацыянальны тэатр і фондавая біржа. Сярод сусветна вядомых дзеячаў культуры, якія жылі тут у гэты перыяд, варта адзначыць Генрыка Ібсена і Кнута Гамсуна, апошні з іх быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры. У 1850 годзе Хрысціянія апярэдзіла Берген і стала самым густанаселеным горадам у краіне. У 1877 годзе горад быў перайменаваны ў Крысціянію. Арыгінальная назва Осла была адноўлена ў 1925 годзе[5].

Геаграфія

правіць

Осла займае тэрыторыю на самым паўночным канцы Осла-фіёрда. На процілеглым узбярэжжы маецца яшчэ адзін фіёрд, ва ўсіх астатніх кірунках Осла акружаны зялёнымі ўзгоркамі і гарамі. У межах горада маецца 40 астравоў, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца Мальмёя  (англ.), яго плошча складае 0,56 км². У Осла маецца 343 азёры, найбуйнейшым з якіх ёсць Марыдальсванэ (плошча 3,91 км²). Яно з'яўляецца асноўнай крыніцай пітной вады для большай часткі гораду.

Хоць Усходняя Нарвегія мае шэраг рэк, ніводная з іх не ўпадае ў акіян праз Осла. Замест гэтага ў горадзе маюцца дзве малыя рэчкі, гэта значыць Акерсельва і Альна. Вадаспады Акерсельвы выкарыстоўваліся як крыніцца энергіі для першай сучаснай прамысловасці Нарвегіі ў 1840 годзе аж да канца стагоддзя. Рака стала сімвалам стабільнага і паслядоўнага эканамічнага і сацыяльнага ўзрушэння Осла.

Незважаючы на тое, што насельніцтва горада мае даволі малую колькасць у параўнанні з большасцю еўрапейскіх сталіцаў, Осла займае незвычайна вялікую тэрыторыю, з якой дзве траціны складаюць ахоўныя тэрыторыі лясоў, пагоркаў і азёраў. Яго межы ахопліваюць многія паркі і адкрытыя пляцоўкі, надаючы гораду прасторны і зялёны выгляд.

Клімат

правіць

Осла знаходзіцца строга на адной шыраце з Санкт-Пецярбургам. З прычыны таго, што Осла знаходзіцца амаль на 20 градусаў заходней, то клімат горада блізкі да марскога. Лета ў Осла халаднаватае, а зіма мяккая і снежная. Узімку рэдка бываюць моцныя маразы, а ўлетку спякота бывае не кожны год. Ніжэй −26 °C тэмпература ніколі не апускалася, гэтак жа як і не паднімалася вышэй 35 °C. Восень у Осла зацяжная, а вясна настае толькі ў самым канцы сакавіка. Сярэднегадовая тэмпература складае +6,4 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня — +17,2 °C, сярэдняя тэмпература студзеня −2,9 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў за год складае 805 мм.

Клімат Осла (норма 1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 12,5 13,8 21,5 25,4 28,4 33,7 33,0 34,2 26,4 21,0 14,4 12,6 34,2
Сярэдні максімум, °C −0,4 0,5 4,4 10,0 16,5 20,0 22,3 20,9 15,7 9,4 3,9 0,0 10,3
Сярэдняя тэмпература, °C −2,9 −2,6 0,7 5,4 11,2 14,9 17,2 16,0 11,4 6,3 1,5 −2,4 6,4
Сярэдні мінімум, °C −5,3 −5,3 −2,4 1,7 6,7 10,6 13,0 12,2 8,0 3,8 −0,6 −4,7 3,1
Абсалютны мінімум, °C −26 −24,9 −21,3 −14,9 −3,4 0,7 3,7 3,7 −3,3 −8 −16 −20,8 −26
Норма ападкаў, мм 54 41 49 47 54 72 84 100 87 90 78 51 805
Тэмпература вады, °C 5 4 4 6 10 14 17 17 15 12 9 6 10
Крыніца: «Надвор'е і клімат», «World Climate Guide»
Клімат Осла (Blindern) за перыяд 2001 - 2011 гг.
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −0,1 −0,5 4,4 11,9 16,2 20,9 22,6 20,5 16,4 9,7 4,6 0,1 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −2,1 −2,8 0,7 7,3 11,5 16,0 18,4 16,7 12,7 6,9 2,6 −1,6 7,2
Сярэдні мінімум, °C −4 −5,2 −3 2,8 6,8 11,2 14,2 12,9 9,0 4,1 0,6 −3,4 3,8
Норма ападкаў, мм 49 43 35 39 54 68 104 130 69 88 79 45 803
Крыніца: www.weatheronline.co.uk

Палітыка

правіць

Дзякуючы статусу сталіцы, у Осла размешчаны ўрадавыя арганізацыі, у тым ліку офіс прэм'ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга. Большасць урадавых офісаў размешчаны ва ўрадавым квартале (Regjeringskvartalet), непадалёк ад нарвежскага парламента — стортынга.

Па прычыне, што Осла з'яўляецца адначасова муніцыпалітэтам і фюльке, горад прадстаўлены ў парламенце 17 дэпутатамі, 6 з якіх складаюцца з Нарвежскай рабочай партыі; па тры парламенцкіх месцы маюць Кансерватыўная партыя і Партыя прагрэсу, па два месцы належаць Сацыялістычнай левай партыі і лібералам, Хрысціянская народная партыя прадстаўлена ў стортынгу адным дэпутатам.

З 2000 года і па цяперашні час кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Эрлінг Лае, абраны на гэты пост ад Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. У 2007 годзе новым мэрам быў абраны Фабіян Станг.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

З 1 студзеня 2004 года Осла падзелены на 15 адміністрацыйных раёнаў (паміж 1988 і 2004 годам колькасць раёнаў складала 25). Кожны раён (bydeler) мае ўласную адміністрацыю, якая займаецца справамі, што не падпадаюць пад адказнасць гарадскога муніцыпальнага савета: сацыяльная работа, дзіцячыя сады, некаторыя пытанні аховы здароўя.

Раёны Sentrum (цэнтральная частка горада) і Marka (лес і сельскагаспадарчыя тэрыторыі) у палітычным сэнсе не з'яўляюцца адміністрацыйнымі раёнамі. Sentrum знаходзіцца пад кіраўніцтвам муніцыпалітэта St. Hanshaugen, улада над Marka падзеленая паміж суседнімі раёнамі.

Адукацыя

правіць

Осла з'яўляецца найважнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам краіны. Каля паловы ўсіх жыхароў краіны з вышэйшай адукацыяй пражываюць у рэгіёне Осла, што ставіць яго на трэцяе месца ў Еўропе датычна ўзроўню адукацыі. У сталіцы навучаюцца больш за 73 000 студэнтаў.

Найбольш буйныя вышэйшыя навучальныя ўстановы:

  • Універсітэт Осла
  • Нацыянальная Акадэмія Мастацтваў Осла
  • Нарвежская музычная школа
  • Нарвежская школа ветэрынараў
  • Нарвежская школа менеджменту

Эканоміка

правіць
 
Офісныя будынкі

Осла — найбуйнейшы эканамічны цэнтр Нарвегіі. Будучы партовым горадам, Осла налічвае каля 980 кампаній, звязаных з марской справай, з агульнай складанасцю 8500 працоўных месцаў. Тут месцяцца кампаніі, якія займаюцца марскімі перавозкамі, суднавыя маклеры, страхавыя кампаніі. Det Norske Veritas уваходзіць у тройку лідараў класіфікацыйных таварыстваў. Док Осла абслугоўвае штогод каля 6000 суднаў з грузаабаротам у 6 млн тон і звыш 5 млн пасажыраў.

У 2003 годзе ВУП Осла склаў NOK 268.047.000.000 (€ 33876000000), што складае прыкладна 17 % ад ВУП краіны. Такім чынам, Осла мае адзін з найбольш высокіх узроўнеў ВУП на душу насельніцтва, які склаў NOK 391399 (€ 49465) у 2003 годзе.

Осла лічыцца адным з самых дарагіх гарадоў свету (14 месца ў 2009 годзе). Па колькасці буйных фірмаў, якія знаходзяцца ў горадзе, Осла займае 5 месца ў Еўропе (2654 кампаній). Значны сектар займаюць кампаніі па здабычы нафты і газу. Осла таксама з'яўляецца адным з найбольш наведвальных турыстычных аб'ектаў у Нарвегіі.

Транспарт

правіць

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 453-454. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).