Вуліца Карла-Юхана
Вуліца Карла Юхана або Карла Ёхана (Karl Johans gate) — цэнтральная магістраль горада Осла, якая злучае Цэнтральны вакзал Осла з Палацам нарвежскіх каралёў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Karl_Johans_gate.jpg/220px-Karl_Johans_gate.jpg)
Вуліца перасякае ўвесь цэнтр Осла; тэрыторыя горада на захад палаца лічыцца Заходнім Осла, на ўсход ад цэнтральнага вакзала — Усходнім. Даўжыня перавышае 1 км. Уздоўж Карла-Юхана размешчаны асноўныя гарадскія славутасці, уключаючы кафедральны сабор Осла, будынак Стортынга, Нарвежскі нацыянальны тэатр і палацавы парк.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Карла-Юхана