Хальвард Веб’ёрсан

Хальвард Веб'ёрсан, Святы Хальвард (нарв.: Hallvard Vebjørnsson; 1020, Ліер, Нарвегія — 1043, Нарвегія) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, мучанік, з'яўляецца заступнікам Осла, шануецца ў Каталіцкай царкве як заступнік нявінных людзей.

Хальвард Веб'ёрсан
Hallvard Vebjørnsson
Пячатка горада Осла, на якой намаляваны святы Хальвард
Пячатка горада Осла, на якой намаляваны святы Хальвард
Дата нараджэння 1020
Месца нараджэння
Дата смерці 1043
Шануецца Каталіцкая царква
У ліку святы
Дзень памяці 15 мая
Падзвіжніцтва мучанік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Статуя Хальварда Веб'ёрсана ў Нідараскім саборы

Святы Хальвард быў сынам нарвежскага арыстакрата Веб'ёрна з Хусабі (Huseby (Lier)). Яго маці была знаёмая са Святым Олафам, заступнікам Нарвегіі. Пра яго жыццё мала вядома, усе біяграфічныя звесткі звязаны з яго смерцю. Хальвард абараніў жыццё жанчыны, хутчэй за ўсё рабыні, якая атрымала прытулак на яго караблі. Гэта жанчына была абвінавачана экіпажам карабля ў крадзяжы. Абараняючы жыццё нявіннага чалавека, Хальвард, атрымаўшы смяротнае раненне, быў забіты разам з абвінавачанай жанчынай. Прывязаўшы забітага Хальварда да млынавага жорана, забойцы спрабавалі затапіць цела ў моры каля фіёрда Драмен, але яно не танула. У выніку забойства Хальварда было раскрыта.

Шанаванне

правіць

Шанаванне Хальварда ўзнікла ў Каталіцкай царкве ў Сярэднявеччы. Ён лічыцца заступнікам нявінных людзей. У 1130 годзе ў Осла быў пабудаваны кафедральны сабор, які носіць яго імя, дзе захоўваліся яго мошчы. Да 17 стагоддзя гэты сабор прыйшоў у заняпад і ад яго ў наш час засталіся толькі адны руіны.

Дзень памяці ў Каталіцкай царкве — 15 мая.

Крыніца

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць