Нарвежская мова (нарв. norsk [nɔʂːk]) — мова германскай групы, афіцыйная мова Нарвегіі.

Нарвежская мова
Саманазва norsk
Краіны Нарвегія
Афіцыйны статус Нарвегія (дзве афіцыйныя мовы — букмал і нюнорск)
Арганізацыя, якая рэгулюе Букмал і нюнорск рэгулююцца Нарвежскім моўным саветам (Norsk språkråd); рыксмал рэгулюецца Нарвежскай акадэміяй
Агульная колькасць носьбітаў 4,6 млн.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Кантынентальная падгрупа
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 нор 506
ISO 639-1 no — нарвежская
nb — букмал
nn — нюнорск
ISO 639-2 nor — нарвежская
nob — букмал
nno — нюнорск
ISO 639-3 nor — нарвежская
nob — букмал
nno — нюнорск
Ethnologue nor
LINGUIST List nor
ABS ASCL 1503
IETF no
Glottolog norw1258
Вікіпедыя на гэтай мове

Гістарычная нарвежская мова найбольш блізкая да фарэрскай і ісландскай моў. Аднак дзякуючы значнаму ўплыву дацкай мовы і некатораму ўплыву шведскай, нарвежская ў цэлым блізкая і да гэтых моў. Больш сучасная класіфікацыя адносіць нарвежскую разам з дацкай і шведскай у групу мацерыковых скандынаўскіх моў, у адрозненне ад астраўных скандынаўскіх моў.

Гісторыю нарвежскай мовы падзяляюць на 2 перыяды: старажытнанарвежскі (з IX ст.) і нованарвежскі (з 1525). 3 1380 (пасля далучэння Нарвегіі да Даніі) пачала распаўсюджвацца дацкая пісьмовая мова, якая ў XVI ст. атрымала статус афіцыйнай мовы. У выніку значнага ўплыву нарвежскага субстрату адбылося адасабленне дацка-нарвежскай літаратурнай мовы, якая ў XIX ст. атрымала назву рыксмал. Другі варыянт літаратурнай нарвежскай мовы — лансмал, створаны ў XIX ст. І. Осэнам на аснове сінтэзу мясцовых дыялектаў. У 1929 годзе рыксмал і лансмал былі афіцыйна перайменаваны ў букмал і нюнорск.

Найбольш пашыраны букмал, блізкі па структуры да дацкай мовы. Асноўныя адрозненні букмала ад сучаснай дацкай мовы: музычны націск, частае выкарыстанне дыфтонгаў на месцы дацкіх манафтонгаў, глухія змычныя зычныя пасля галосных, сістэма трох родаў.

Пісьменства на аснове лацінскага алфавіта. Найбольш старажытныя помнікі — рунічныя надпісы «эпохі вікінгаў» і рукапісныя помнікі 2-й пал. XII ст. (законы, легенды і інш.).

Літаратура

правіць