Капенгаген
Капенгаген (дацк.: København; «Гавань гандляроў») — горад у Даніі, сталіца краіны. Размяшчаецца на двух астравах: Зеландыя і Амагер.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада — каля 0,52 млн чал., з прыгарадамі — больш 1,18 млн чал. Адміністрацыйны цэнтр амта Капенгаген. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Ваенна-марская база.
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1043 як вёска Хаўн, каля якой у 1167 пабудаваны замак. Біскуп Абсалон пасля пабудовы замка, у 1167 годзе, залажыў тут умацаваны горад. У 1254 г. Капенгаген атрымаў першыя гарадскія прывілеі. У 1416 г. Эрык Памеранскі заваяваў Капенгаген і ў 1433 годзе зрабіў яго сваёй рэзідэнцыяй.
Найбольшага росквіту дасягнуў у XVI—XVII ст. У час Графскай вайны Капенгаген вытрымаў жорсткую аблогу, а ў 1658—1659 гадах па-геройску абараняўся ад шведаў. Моцна разбураны паводкай 1728 і пажарам 1795, бамбардзіроўкай брытанскім флотам у 1807. У выніку паражэння Даніі ў вайне 1813-14 горад заняпаў. Пасля рэканструкцыі (з 2-й пал. ХІХ ст.) значны прамысловы цэнтр. У 1940-45 пад нацысцкай акупацыяй.
Архітэктура і планіроўка
правіцьУ старой частцы Капенгагена захавалася сярэдневяковая радыяльна-кальцавая планіроўка з вузкімі крывымі вуліцамі. Галоўныя помнікі: у стылі дацкага рэнесансу — палац Росенбарг (1606-34) і будынак біржы (1619-25, архітэктары абодвух браты Стэнвінкель); барочныя палац Шарлотэнбарг (1672-77, арх. Л. Хавен, цяпер будынак Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў) і палацавы комплекс Амаліенбарг (будаваўся з 1750, арх. Н. Эйгвед), палац-парламент Крысціянсбарг (1733-40, арх. Э. Д. Хёйсер, адноўлены пасля пажару арх. Х. К. Хансенам у 1800-20, Т. Ёргенсенам у 1907-22 у псеўдабарочных формах); класіцыстычны Музей Торвальдсена (1839-48, арх. Г. Бінесбёль, мастак I. Зоне); Капенгагенская ратуша ў стылі нацыянальнага рамантызму (1892—1905, арх. М. Нюрап) і інш.
На месцы старых умацаванняў, ад якіх захавалася толькі цытадэль, разбіты бульвары, да якіх прымыкаюць прадмесці (Вестэрбро, Нерэбро і Эстэрбро), у апошнія гады яны амаль зліліся з горадам. У гаспадарчым дачыненні адно цэлае з горадам складаюць таксама Фрэдэрыксберг на захадзе (46954 жыхара), Утэрслеў на паўночным захадзе (2596 жыхара) і Зундб'ернэ на востраве Амагер (13310 жыхара). Капенгаген ўмацаваны моцнымі марскімі фартамі.
Горад развіваецца ў 5 асноўных кірунках у выглядзе рукі з растапыранымі пальцамі («далонь» — стары горад, «пальцы» — новыя раёны), паміж імі зялёныя насаджэнні. Сярод збудаванняў ХХ ст.: царква Грунтвіга (1921-40, арх. П. В. Енсен-Клінт і К. Клінт), аэравакзал з гасцініцай «Роял» (1959-61, арх. А. Якабсен) і інш.
Паркі, у т.л. Каралеўскі (з XVII ст.), батанічны сад (з 1874), заалаічны сад, луна-парк Цівалі. Сімвал горада — скульптура «Маленькая русалачка».
Насельніцтва
правіць
|
Прамысловасць
правіцьУ Капенгагене выпускаецца каля 40 % прамысловай прадукцыі краіны. Пераважаюць машынабудаванне (у т.л. вытворчасць суднаў, дызеляў, электратэхнічная і радыёэлектронная) і металаапрацоўка. Развіты харчасмакавая, фарфоравая (з XVIII стагоддзя, Каралеўская фабрыка фарфору), хімічная прамысловасць.
Культура, адукацыя, навука
правіцьУ Капенгагене знаходзяцца Дацкія каралеўскія акадэмія навук і літаратуры (з 1742), акадэмія тэхнічных навук, акадэмія прыгожых мастацтваў, акадэмія музыкі, шматлікія ВНУ, у т.л. Капенгагенскі ўніверсітэт (з 1479), вышэйшыя эканамічная і сельскагаспадарчая школы.
Бібліятэкі: Нацыянальная (Каралеўская; з XVII ст.), універсітэта (з 1482), Муніцыпальная і Публічная.
Музеі: Нацыянальны музей Даніі, Каралеўскі марскі, гарадскі, мастацкі і дэкаратыўнага мастацтва, заалагічны, гісторыі тэатра, Гісторыі музыкі, Торвальдсена, кінамузей, Новая гліптатэка Карлсберга (зборы антычнага мастацтва, дацкі і французскі жывапіс) і інш.
Тэатры: Народны, «Новы», «Ню Скала», «Гладсакс-тэатр» і інш.
Транспарт
правіцьМіжнародны аэрапорт Каструп. Порт у праліве Эрэсун. Аўтамабільным і чыгуначным паромамі звязаны з гарадамі Мальмё, Хельсінгбарг і Ландскруна (Швецыя). Капенгагенскі метрапалітэн.
Турызм
правіцьКапенгаген — цэнтр міжнароднага турызму.
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіцьГл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б Københavns Kommunes hjemmeside — Капенгаген.
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 13. — С. 122.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 21.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 324. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 25 жніўня 2024.
- ↑ http://www.statbank.dk/BY1 — 2017.
- ↑ Statistikbanken — Statistics Denmark.
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
Літаратура
правіць- Капенга́ген // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Копенга́ген // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 324. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Копенга́ген // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 248. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Копенга́ген // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 122—123. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Bruun, «Kjøbenhavn, en illustreret Skildring af dets Historie etc.» (1884 и сл.)
- Nielsen, «Kjøbenhavn under Kong Frederik IV» (1892);
- Jonas, «Kopenhagen und Umgebungen» (Б., 1893).
- Trap, «Historisk-topografisk Beskrivelse af Danmark» (K., 1879);
- Salmonen, «Kopenhagen und Umgegend» (1883);