Капенгагенскі метрапалітэн

Капенгагенскі метрапалітэн (дацк.: Københavns Metro) — сістэма ліній метрапалітэна, якая абслугоўвае Капенгаген, Фрэдэрыксберг і Цёрнбю (Данія).

Капенгагенскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Даніі Данія
Горад Капенгаген
Дата адкрыцця 19 кастрычніка 2002 года
Даўжыня ліній 21 км
Колькасць станцый 22
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень 137 000 чалавек[1]
Пасажырапаток за год 50 000 000 чалавек[1]
Схема ліній

Сістема адкрытая ў 2002 годзе і на 2008 год складаецца з дзвюх ліній з 22 станцыямі, пасля адкрыцця ў 2007 годзе працягу да аэрапорта Капенгагена (en:Copenhagen Airport).

Тэхналогіі, што выкарыстоўвалі ў метро, натхнілі некаторыя іншыя еўрапейскія гарады на пабудову альбо пашырэнне метрасетак, што выкарыстоўваюць адзіную сістэму.

Зноскі

  1. а б 2009 i Metroen (дацк.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Капенгагенскага метрапалітэна (13 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 15 кастрычніка 2010.

Спасылкі правіць