Нільс Стэнсен
Нільс Стэнсен (таксама званы Мікалай Стэнан ці Нікалас Стэна; дацк.: Niels Stensen, англ.: Nicolas Steno, лац.: Nicolaus Stenonis, італ.: Niccolo Stenone; 11 студзеня 1638, Капенгаген — 25 лістапада 1686, Шверын) — дацкі анатам, геолаг, крэацыяніст.
Нільс Стэнсен | |
---|---|
дацк.: Niels Stensen | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1638[1][2] |
Месца нараджэння | Капенгаген, Дацка-нарвежская унія |
Дата смерці | 5 снежня 1686[1] (48 гадоў) |
Месца смерці | Шверын, Мекленбург-Шверын, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | анатам, палеантолаг, урач, геолаг, каталіцкі святар, крышталограф, каталіцкі біскуп |
Навуковая сфера | анатомія, геалогія, тэалогія |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З ранняй маладосці заняўся медыцынай і звярнуў на сябе ўвагу Бартоліна. Атрымаўшы ў 1663 доктарскую ступень, ён прадпрымае замежнае вандраванне з навуковай мэтай і наведвае Нідэрланды, Германію і Парыж. Тым часам ён яшчэ быў цалкам паглынуты навуковай працай. Яму належыць адкрыццё пратокі калявушнай сліннай залозы, якая носіць назву стэнанаў. Потым Стэнсен наведвае Аўстрыю, Венгрыю, доўга жыве ў Падуі, дзе пачынае цікавіцца рэлігійнымі пытаннямі. Неўзабаве ён атрымлівае званне першага ўрача тасканскага вялікага герцага Фердынанда II і Козіма III даручае яму выхаванне свайго сына. У 1669 годзе ён пераходзіць у каталіцтва і праз два гады пасля гэтага атрымлівае запрашэнне заняць кафедру анатоміі ў Капенгагене. Аднак прапаганда каталіцкіх ідэй выклікала незадавальненне супраць яго ў яго айчыне, і ён быў вымушаны выдаліцца ў Італію, дзе ўступіў у манаскі ордэн і атрымаў прызначэнне біскупам у Грэцыю. Навуковыя заняткі былі канчаткова ім пакінуты. Адной з галоўных заслуг Стэнсена з'яўляецца грунтоўнае высвятленне ролі мускулаў. Ён паказаў, што гэта не просты матэрыял для запаўнення прасторы паміж органамі, не датыкальныя органы, як яшчэ шматлікія думалі ў канцы XVII стагоддзя, а неабходныя органы руху. Ён паказаў, што мускулы скарачаюцца самі сабой.
Бібліяграфія
правіць- «Observationes anatomiсае» (1662)
- «Observationum anatomicarum de musculis et glandulis specimen» (1664)
- «Elementorum myologiae specimen seu musculorum d escriptio geometrica» (1667)
- «De solido intra solidum naturaliter contento dissertationis prodromus» (1669)
- «Discour sur l’anatomie du cerveou» (1669).
Зноскі
- ↑ а б Niels Stensen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nicolaus Steno // Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нільс Стэнсен