Анатомія чалавека
Анато́мія чалаве́ка (ад стар.-грэч.: ἀνατομή — рассяканне < стар.-грэч.: ἀνά зверху і стар.-грэч.: τομή, tomé — разразанне) — галіна анатоміі, якая даследуе будову цела чалавека як на макраўзроўні (без павелічэння), так і на мікраўзроўні (з выкарыстаннем павелічэння). Звычайна тэрмін «анатомія» адносіцца да макраскапічнай анатоміі. Вывучэнне тканак і клетак з дапамогай павелічальных прыбораў вылучаецца ў асобны раздзел, вядомы як мікраскапічная анатомія, або гісталогія. Анатомія стварае падмурак для клінічнага навучання медыцынскіх спецыялістаў[1].
Галіны
правіцьРаздзелу нестае спасылак на крыніцы. |
Анатомія падзяляецца на макраанатомію і мікраанатомію. Макраанатомія вывучае структуры цела, якія можна пабачыць без павелічэння. Мікраанатомія вывучае структуры, якія патрабуюць павелічэння — клеткі (цыталогія) і тканкі (гісталогія)[2].
Цела чалавека можа разглядацца па сістэмах — групах структур, якія разам выконваюць пэўную функцыю (напрыклад, нервовая сістэма). Такі падыход да анатоміі завецца сістэмным. У адрозненне ад сістэмнай, абсяжная анатомія вывучае будову цела па абсягах (абласцях), разглядаючы ўзаемаадносіны органаў адзін з адным унутры пэўнага абсяга[2].
Развіваецца функцыянальная анатомія, якая разглядае будову чалавека з пункту гледжання яго функцый (напрыклад, будова крывяносных судзін з пазіцый гемадынамікі, механізм перабудовы косткі з улікам функцый цягліц, якія ўздзейнічаюць на яе і г. д.).
Дасягненні медыцыны спрыялі вылучэнню асобнай дысцыпліны, якая вывучае марфалагічныя змены сістэм і органаў чалавека пры захворваннях — паталагічнай анатоміі. Паталагічная анатомія збольшага абапіраецца на гісталогію і гісталагічныя метады даследаванняў.
З развіццём рэнтгеналогіі была створана прынцыпова новая анатамічная дысцыпліна — рэнтгенаанатомія, прадметам вывучэння якой з’яўляецца структура рэнтгеналагічнага малюнка ўнутраных органаў. Вонкавую форму цела чалавека і яго прапорцыі вывучае пластычная анатомія.
Асноўная тэрміналогія
правіцьАнатамічнае палажэнне
правіцьАнатамічнае палажэнне — стандартнае палажэнне цела, адносна якога апісваецца месцазнаходжанне яго асобных частак. У анатамічным палажэнні цела стаіць роўна, ногі разам, наскі накіраваны ўперад, рукі па швах, твар глядзіць проста, яго выраз нейтральны. Рот зачынены, вочы расплюшчаны і глядзяць удалечыню. Косць пад вачніцамі знаходзіцца на адным гарызантальным узроўні з верхнім краем адтуліны вуха. Далоні разгорнуты ўперад, вялікі палец павернуты на 90° да разагнутых і сабраных разам іншых пальцаў[3].
Анатамічныя плоскасці
правіцьВыдзяляюць тры асноўныя віды анатамічных плоскасцей:
- Вянцовыя[4] або франтальныя[5] плоскасці праходзяць праз цела вертыкальна і падзяляюць яго на пярэднюю і заднія часткі[6].
- Сагітальныя плоскасці[7] праходзяць праз цела вертыкальна, перпендыкулярна (пад прамым вуглом) да вянцовых плоскасцей і падзяляюць яго на левую і правую часткі. Сагітальная плоскасць пасярэдзіне цела, якая падзяляе яго на роўныя правую і левую часткі, завецца пасярэдняй плоскасцю[8][9]. Усе астатнія сагітальныя плоскасці, што падзяляюць цела на няроўныя часткі, завуцца таксама парасагітальнымі[10].
- Папярочныя[11] (або гарызантальныя[12], восевыя) плоскасці падзяляюць цела на верхнюю і ніжнюю часткі[13].
Прыметнікі палажэння
правіцьДля апісання размяшчэння структур чалавечага арганізма адносна ўсяго цела або іншых структур, выкарыстоўваюцца наступныя прыметнікі[14]:
- Пярэдні (вентральны) і задні (дарсальны) апісваюць размяшчэнне адносна пераду і заду цела. Прыклады: нос — пярэдняя структура галавы, сэрца размешчана вентральна да хрыбетнага слупа[15].
- Медыяльны і латаральны апісваюць размяшчэнне адносна пасярэдняй плоскасці цела. Прыклады: вялікі палец рукі размешчаны латаральна да мезенага , нос размешчаны медыяльна да вачэй[16].
- Верхні (краніяльны) і ніжні (каўдальны) апісваюць размяшчэнне адносна верху і нізу цела. Прыклад: галава размешчана зверху (краніяльна) ад лагва[17].
- Праксімальны і дыстальны апісваюць размяшчэнне адносна пачатку пэўнай структуры, асабліва ў дачыненні канцавін. Прыклады: ступня размешчана дыстальна адносна калена , дыстальныя галіны нерва адыходзяць ад ствала нерва[18].
- Паверхневы і глыбокі апісваюць размяшчэнне адносна паверхні цела. Паверхневымі структурамі завуцца тыя, што размешчаны звонку глыбокай фасцыі : скура, паверхневая фасцыя і малочныя залозы. Таксама глыбокімі завуцца раны, што пранізаюць вонкавы слой глыбокай фасцыі[19].
- Растральны апісвае размяшчэнне адносна носа, асабліва ў кантэксце анатоміі галавы. Прыклад: пярэдні мозг размешчаны растральна да задняга мозга[20].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Drake 2020, с. 2
- ↑ а б 1.1 Overview of Anatomy and Physiology .
- ↑ Drake 2020, с. 2
- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 8
- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 8
- ↑ Drake 2020, с. 2-4
- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 8
- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 8
- ↑ Drake 2020, с. 2-4
- ↑ The 4 Planes of the Body (англ.). SimpleNursing.
- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 8
- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 8
- ↑ Drake 2020, с. 2-4
- ↑ Беларускія назвы прыметнікаў прыведзены ў адпаведнасці са слоўнікам: Ярашэвіч 2016, с. 6
- ↑ Drake 2020, с. 4
- ↑ Drake 2020, с. 4
- ↑ Drake 2020, с. 4
- ↑ Drake 2020, с. 4
- ↑ Drake 2020, с. 4
- ↑ Drake 2020, с. 4
Літаратура
правіць- Richard L. Drake, A. Wayne Vogl, Adam W.M. Mitchell. Gray's Anatomy for Students. — 4-е выд.. — Філадэльфія: Elsevier, 2020. — ISBN 978-0-323-39304-1.
- Ярашэвіч С.П., Піўчанка П.Р., Грынкевіч А.І., Любецкая К.П. Анатомия: словарь. — Мінск: БДМУ, 2016. — ISBN 978-985-567-629-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анатомія чалавека