Анато́мія (ад грэч. ἀνα- — ізноў, зверху і τέμνω — «рэжу», «рублю») — зборная група раздзелаў біялогіі, якія займаюцца вывучэннем структуры арганізмаў ці іх частак на ўзроўні вышэй за клеткавы. Для філагенетычна блізкіх відаў арганізмаў прадэманстравана падабенства на ўзроўні анатамічнай пабудовы.

Найболей вядомыя галіны анатоміі правіць

  • анатомія раслін — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у раслін.
  • анатомія жывёл — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у жывёл.
  • анатомія чалавека — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у чалавека. Гэтая галіна навукі мае значэнне як для біялогіі, гэтак і для медыцыны. Акрамя таго, веданне анатоміі неабходна ў выяўленчым мастацтве дзеля правільнай перадачы прапорцый, поз, жэстаў і мімікі чалавека.

Самастойнай з’яўляецца параўнальная анатомія жывёл.

Літаратура правіць