Фердынанда II Медычы

Фердынанд (Фердынанда, Фернанда) II Медычы (італ.: Ferdinando (Fernando) II de' Medici; 14 ліпеня 1610 — 23 мая 1670) — вялікі герцаг Тасканскі з дому Медычы, перыяд праўлення: 16211670 гады. Сын Козіма II Медычы ад эрцгерцагіні Марыі Магдаліны Аўстрыйскай (1589—1631).

Фердынанда II Медычы
італ.: Ferdinando (Fernando) II de' Medici
Фердынанда II.
Фердынанда II.
герб дому Медычы
герб дому Медычы
Сцяг Вялікі герцаг Тасканы
1621 — 1670
(пад імем Фердынанда II)
Папярэднік Козіма II
Пераемнік Козіма III
Нараджэнне 14 чэрвеня 1610(1610-06-14)
Фларэнцыя
Смерць 23 мая 1670(1670-05-23) (59 гадоў)
Фларэнцыя
Месца пахавання
Род Медычы
Бацька Козіма II
Маці Марыя Магдаліна Аўстрыйская
Жонка Віторыя дэла Роверэ
Дзеці Козіма III Медычы
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, вынаходнік
Аўтограф Signature of Ferdinando II de' Medici, Grand Duke of Tuscany (The Most Serene Grand Duke).png
Узнагароды
Мальтыйскі ордэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Фердынанда атрымаў у спадчыну тасканскі трон пасля смерці бацькі ў 1621 годзе, аднак з прычыны яго юнага ўзросту першыя 7 гадоў краінай кіравала яго маці.

Кіраванне Фердынанда II адзначылася эканамічным і палітычным заняпадам дзяржавы. У знешняй палітыцы Таскана ператварылася ў малазначную дзяржаву, з якой практычна ніхто не лічыўся.

Вялікія падаткі падарвалі эканоміку краіны. Аснова дзяржавы — прадпрымальнікі, гандляры, рамеснікі былі даведзены да галечы. Галоўныя горада герцагства Таскана — Фларэнцыя, Піза, Ліворна, Сіена знаходзіліся ў заняпадзе. У сельскай мясцовасці асновай сталі бартарныя разлікі.

У 16411643 гадах Таскана прыняла ўдзел у вайне за Кастра на баку герцагства Модэна супраць войскаў Папскай дзяржавы. Гэтая вайна істотна падарвала фінансавае становішча вялікага герцагства Тасканскага.

Разам з тым адзначыўся ў гісторыі і заступніцтвам навуцы і мастацтвам, у прыватнасці, ён актыўна абараняў Галілея падчас царкоўнага суду над ім. Ім было заснавана таварыства Акадэмія дэль кімента (Акадэмія эксперыментаў і вопытаў), да якой далучаны здольныя навукоўцы.

Сям’яПравіць

У 1634 годзе ажаніўся з Віторыяй дэла Роверэ, якая нарадзіла яму двух сыноў.

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Napier, H. E. Florentine history, from the earliest authentic records to the accession of Ferdinand the Third, grand duke of Tuscany. London: E. Moxon, 1846. Chapter IX.
  • Медычы ў Фларэнцыі.

СпасылкіПравіць