Сіена
Сіе́на[1] (італ.: Siena) — горад у Італіі, у рэгіёне Таскана, адміністрацыйны цэнтр аднаіменнай правінцыі.
Горад
Сіена
Siena
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершыя пісьмовыя крыніцы аб горадзе адносяцца ад 70 г. У XIII—XVI ст. склалася Сіенская школа жывапісу.
Культура
правіцьУ найноўшы час асноўнае будаўніцтва вялося ў Сіене за межамі сярэднявечных сцен горада. Дзякуючы гэтаму ў Сіене лепш, чым у іншых буйных цэнтрах Тасканы, захаваўся сярэднявечны горад з вузкімі вулачкамі, забудаванымі старадаўнімі палацца. Цэнтрам жыцця Сіенскай рэспублікі служыла шырокая П'яца дэль Кампа — плошча ў форме ракавіны. Двойчы ў год на плошчы разыгрываецца маляўнічае сярэднявечнае прадстаўленне — Паліа.
На плошчу выходзіць выбудаваная ў 1297—1310 гг. ратуша (Palazzo Pubblico) з фрэскамі Амброджа Ларэнцэці і «Маэстай» Сімонэ Марціні. Да ратушы прылягае сімвал магутнасці і незалежнасці сярэднявечнай Сіены — грацыёзная 102-метровая вежа (Торэ-дэль-Манджа), збудаваная ў 1338-48 гг. З процілеглага боку плошчы можна бачыць Фантан Радасці (Fonte Gaia), які спраектаваў у 1419 г. Якопа дэла Кверча.
Сіенскі сабор (Дуома) — агульнапрызнаны эталон італьянскай готыкі; у крыпце — баптыстэрый са скульптурнымі працамі дэла Кверча, Данатэла і Ларэнца Гіберці. Да сабора прылягае заснаваная ў 1495 г. будучым Папам Піем III бібліятэка Пікаламіні з фрэскамі Пінтурык'ё. «Маэста» Дуча перанесена ў дзеючы пры саборы музей.
-
Панарама старой Сьены ад царквы св. Клімента
-
П'яца дэль Кампа ў начным асвятленні
-
Ратуша. Вежа Torre del Mangia
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Сіена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 371. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).