Таскана
рэгіён у Італіі
Таскана (італ.: Toscana, лац.: T(h)uscia, Hetruria) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Сталіца рэгіёна — Фларэнцыя. Плошча — 22,990 км², насельніцтва — 3.516.296 жыхароў.
Таскана | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Toscana | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Eugenio Giani[d] | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
279 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-52 | ||||
Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
![]() |
ГеаграфіяПравіць
На паўночным захадзе Таскана мяжуе з Лігурыяй, на поўначы з Эміліяй-Раманья, на ўсходзе з Марка і Умбрыяй, на поўдні з Лацыа. 320 км узбярэжжа на захадзе абмываюцца Тырэнскім морам. Тэрыторыя ўзгорыстая на дзве траціны і гарыстая на чвэрць. Толькі 8,4 % тэрыторыі роўная, даліна ракі Арно.
Галоўны горны ланцуг — Апеніны, якія атачаюць Таскану на поўначы і на ўсходзе. Іншыя важныя рэльефы — Апуанскія Альпы ў правінцыі Маса-Карара і ў правінцыі Лука, дзе здабываюць вядомы карарскі мармур. Таскана падзяляецца на 10 правінцый.