Апенінскія горы

(Пасля перасылкі з Апеніны)

Апенінскія горы, або Апеніны (італ.: Appennini; лац.: Apenninus, Apennini montes) — горная сістэма ў Італіі, якая працягваецца больш чым на 1000 км з поўначы на поўдзень краіны, у асноўным уздоўж усходняга ўзбярэжжа Апенінскага паўвострава.

Апеніны
Гран-Саса
Гран-Саса
Краіны
Даўжыня1 200 км
Шырыняда 140 км
Найвышэйшая вяршыняКорна-Грандэ 
Найвышэйшы пункт2912 м 
Апенінскія горы (Італія)
Апенінскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пераважныя вышыні 1200—1800 м, максімальная вышыня горнай сістэмы — 2912 м (вяршыня Корна-Грандэ). Расліннасць гор прадстаўлена міжземнаморскімі хмызнякамі, букавымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях сустракаюцца лугі.

Прынята адрозніваць Паўночныя Апеніны (практычна ўтвараюць адзіную сістэму з Прыморскімі Альпамі), якія ўключаюць Лігурыйскія Апеніны, Тасканскія Апеніны і Умбрскія Апеніны, Цэнтральныя Апеніны і Паўднёвыя Апеніны.

Спасылкі

правіць