Базіліка Сан-Ларэнца (Фларэнцыя)

Базіліка Святога Лаўрэнція (англ.: Basilica di San Lorenzo) — адна з самых вялікіх і найстарэйшых цэркваў Фларэнцыі, Італія, размешчаная ў цэнтральнай частцы горада. Першая царква з’явілася тут у канцы IV стагоддзя, затым яна была перабудавана ў раманскім стылі ў XI стагоддзі, а сучасны будынак царквы ў стылі рэнесансу з’явілася ў XV стагоддзі дзякуючы вядомаму архітэктару Філіпа Брунелескі.

Царква
Царква Сан-Ларэнца
італ.: Basilica di San Lorenzo
Від на царкву з захаду
Від на царкву з захаду
43°46′29,97″ пн. ш. 11°15′13,17″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Фларэнцыя
Канфесія Каталіцтва
Епархія Фларэнтыйская архідыяцэзія[d]
Тып будынка Малая базіліка
Архітэктурны стыль рэнесанс
Будаўнік Філіпа Брунелескі, Данатэла, Андрэа Верок'я і інш.
Архітэктар Філіпа Брунелескі[1]
Заснавальнік Козіма Медычы Старэйшы[2]
Дата заснавання 393
Будаўніцтва 14241446 гады
Сайт sanlorenzofirenze.it
operamedicealaurenziana.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Унутры храм упрыгожваюць шматлікія творы мастацтва: дзве кафедры працы Данатэла, упрыгожванні старой рызніцы, таксама выкананыя Данатэла, саркафаг П’ера і Джавані Медычы працы Верок'я, надмагіллі Медычы працы Мікеланджэла. Тут найбольш вядомыя члены сям’і Медычы ад Козіма Старога да Козіма III.

Гісторыя

правіць

Царква Сан-Ларэнца была заснавана ў 393 годзе. У XI стагоддзі царква была рэканструявана ў раманскім стылі. У XV стагоддзі базіліку зноў рэканструявалі. У прыватнасці, па заказу Козіма Медычы Брунелескі прыбудаваў Старую Сакрысцію.

Пазней паводле праекта Мікеланджэла з іншага боку трансэпта была прыбудавана Новая Сакрысція з грабніцай Ларэнца і Джуліяна Медычы і ўзведзена бібліятэка Лаўрэнцыяна. Папа Рымскі Леў X даручыў Мікеланджэла і абліцоўку царквы, але праца так і не была выканана. У XVII стагоддзі да царквы была прыбудавана Капэла прынцаў з вялікім купалам.

Архітэктура

правіць
 
Агульны выгляд комплексу базілікі і бібліятэкі

Капэла прынцаў

правіць

У склепе пахаваны амаль усе прадстаўнікі сям’і Медычы, якія належалі да герцагскай галіны. Капэлу прынцаў у 1604 годзе пачаў афармляць Матэа Ніджэці. Капэлу упрыгожваюць мармуровыя дэкаратыўныя элементы і мазаікі, на якіх намаляваны гербы гарадоў Тасканскага герцагства. Капэла не была дабудавана. Амаль усе нішы, прызначаныя для скульптур, пустыя. Былі ўсталяваны толькі дзве статуі, якія адлюстроўваюць Фердынанда I і Козіма II Медычы. Роспіс капэлы выканана П'етра Бенвенуці ў 1826 годзе. Магіла Козіма Медычы знаходзіцца побач з алтаром царквы.

Новая сакрысція (рызніца)

правіць

У 1520 годзе Джуліа Медычы (будучы Папа Рымскі Клімент VII) замовіў Мікеланджэла будаўніцтва новай пахавальні (італ.: Sagrestia Nova). У капэле размешчаны чатыры алегарычныя скульптуры: «Дзень», «Ноч», «Раніца» і «Вечар». «Дзень» і «Ноч» размешчаны на саркафагу Джуліяна, герцага Немурскага — малодшага сына Ларэнца Медычы, а «Раніца» і «Вечар» размешчаны на саркафагу Ларэнца, герцага Урбінскага (унука Ларэнца Медычы, бацькі французскай каралевы Кацярыны Медычы). У капэле пахаваны таксама сам Ларэнца Цудоўны і яго брат Джуліяна, які загінуў падчас змовы Пацы. На саркафагу Джуліяна размешчаны: Мадонна з немаўлём і заступнікі сям’і Медычы — Святыя Казьма і Даміян.

У культуры

правіць

На тэрыторыі царквы Сан-Ларэнца адбываецца адна з місій гульні Assassin's Creed II. Па сюжэце, у 1497 годзе галоўны герой пранікае ў двор царквы, каб знайсці і забіць аднаго з памагатых манаха Джыралама Саванаролы, які захапіў уладу ў горадзе. Пасля кароткай гутаркі са сваёй мэтай, пратаганісту даводзіцца ўзлезці на дах царквы, каб там дагнаць і прыкончыць яе[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Флоренция. История, искусство, фольклор. «Бекоччи Эдиторе», Флоренция, 2000.

Спасылкі

правіць